Грамадства1919

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Калі ў верасні 2021-га сілавікі ламіліся ў кватэру айцішніка Андрэя Зельцара і яго жонкі Марыі, хутчэй за ўсё, яны шукалі не іх. Брат Марыі, Максім Юрчанка, перакананы — кадэбэшнікі ішлі па яго. Праз тры гады пасля трагедыі ён расказаў пра сястру і згадаў падзеі тых дзён.

Марыя Успенская

«Сказалі, мяне шукаюць, лічаць, што я тэрарыст»

Максім прапісаны ў кватэры, дзе жылі Андрэй Зельцар і Марыя Успенская. Ён лічыць, што ў той злашчасны дзень шукалі менавіта яго. Бо за два дні да гэтага, 26 верасня 2021 года, ён апублікаваў у інстаграме відэа акцыі групы беларускіх партызан «Чорны бусел» аб атацы дронам базы АМАП ва Уруччы.

Пра тое, што ішлі па брата, публічна заяўляў і Лукашэнка.

@nashaniva Брат удавы Зельцара расказаў, што КГБ шукалі менавіта яго #Беларусь #минсксейчас #милициябеларуси #омонбеларусь #беларускаямова #нашаніва #навіны #белорусы ♬ Crime Scene - Avery Alexander

«Кватэра адпрацоўвалася і правяралася — у плане праверкі была, як я вам сказаў, — якая не належыць гэтаму мярзотніку і жонцы (так зневажальна Лукашэнка выказаўся пра Зельцара. — НН). Гэта была кватэра брата гэтай жонкі, якая там здымала. І сёння нам абсалютна дакладна вядома, што гэта не проста актыўны ўдзельнік гэтага пратэснага, як мы мякка кажам, удзельнік мяцяжу, а самы сапраўдны…» — выказваўся палітык.

Максім на той момант быў у Расіі. «Адтуль з’ехаў у снежні 2021 года. За гэтыя два месяцы, канечне, ледзь не звар’яцеў», — дзеліцца ён.

Максім Юрчанка, 36-гадовы брат Марыі Успенскай. Фота: асабісты архіў

Пра перастрэлку ў кватэры ён даведаўся на наступны дзень пасля гібелі Зельцара.

«Я 29 верасня ад сяброўкі атрымаў спасылку на «Нехту» з пытаннем: «Гэта Маша ці не?». Я адказаў: канечне, так. Звязаўся з мамай. Яна сказала, што бабуля вельмі хворая пасля аперацыі, мяне шукаюць, лічаць, што я тэрарыст. Пасля гэтага тэлеграм выдаліўся з усёй перапіскай, і з таго моманту з маці я не размаўляў, амаль тры гады».

У перастрэлцы загінулі Андрэй Зельцар і кадэбэшнік Дзмітрый «Нірвана» Федасюк. Марыі ж прысудзілі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай бальніцы (тэрміну няма — у бальніцы яна будзе да таго часу, пакуль камісія не вызначыць, што яна выздаравела).

10 кастрычніка 2024 года ў судзе было чарговае пасяджэнне па справе Марыі — разглядалі змену прымусовых мер лячэння (інфармацыю пра гэта ў раскладзе судоў заўважыў Dissidentby). Што было на судзе, невядома.

«Кожны мой прыезд у Беларусь сканчаўся скандаламі»

Максім расказвае пра сябе: чацвёра дзяцей, працуе айцішнікам, даўно стала не жыве ў Беларусі. Удзельнічаў у пратэстах у 2006-м, прыязджаў на Плошчу ў 2010-м.

«У мяне лукашысцкая сям’я. Кожны мой прыезд у Беларусь, дзе я з 17 гадоў не жыў, сканчаўся скандаламі. Мы апошні раз камунікавалі вясной 2020-га, калі я быў у Беларусі, таксама са скандаламі».

Максім на 7 гадоў маладзейшы за сястру. Апісвае Марыю як «жорсткага чалавека» і тлумачыць гэта ўмовамі, у якіх яны раслі: бацька — алкаголік, дзяцей практычна выхоўвала адна маці.

Марыя Успенская

Марыя — эканаміст, працавала па дзяржаўных прадпрыемствах. Падчас працы і пазнаёмілася з Андрэем (гэта яе другі муж, прозвішча Успенская засталося ад першага). Пасля нарадзіла сына і доўгі час не працавала, пакуль дзіцяці не споўнілася 7 гадоў. Апошняе яе вядомае месца працы — прадавачка ў «Міле».

Пра Андрэя Зельцара Максім адгукаецца станоўча: «Цудоўны хлопец, добры бацька».

Андрэй Зельцар. Фота са старонкі Facebook

Ён кажа, што яго сястра, як і сям’я, раней падтрымлівала рэжым. Але 2020-ты, магчыма, змяніў яе стаўленне.

У дзень, калі ў кватэру ўламіліся сілавікі, Зельцар з жонкай не ведалі, што гэта супрацоўнікі КДБ, мяркуе Максім. Таму і званілі ў міліцыю. А здымаць відэа сталі, каб усё зафіксаваць.

«Яны [кадэбэшнікі], напэўна, думалі, што ідзе трансляцыя. Таму хутка выклалі сваю змантаваную версію відэа, напужаліся», — выказвае сваё бачанне Максім.

Поўнае відэа з камеры Зельцара сілавікі так і не апублікавалі. Не паказалі і таго, што зняла на тэлефон яго жонка. Таму дагэтуль застаецца пытанне, што ж насамрэч здарылася ў кватэры на Якубоўскага.

З роднымі ў Беларусі Максім кантакт цяпер не падтрымлівае, таму пра тое, што адбывалася пасля затрымання сястры, практычна не ведае. 11-гадовага сына Марыі і Андрэя, наколькі вядома, цяпер даглядае маці Марыі.

Сам Максім з сям’ёй у Грузіі. Ён падаваўся на міжнародную ахову, але яму адмовілі. «Напісаў скаргі ў суд, збіраю ўсе доказы», — дзеліцца ён. Калі не атрымаецца абскардзіць, спадзяецца легалізавацца ў бяспечнай еўрапейскай краіне.

Каментары19

  • Посол
    26.11.2024
    Хтосці, да, да, да - облегчить гэбухе задачу и сделать запрос на выдачу ?
  • не надо дешёвой драмы
    26.11.2024
    Какая там вдова ? У них что дети были ? У меня таких вдов пол минска .
  • Валодзя
    26.11.2024
    1. Здымала там толькі жонка на тэлефон (пытанне для чаго і для каго?), а тое відэа гэта звычайная хоум камера за пяць капеек. Відавочна, калі меркаваць па углу абзора, ў іх нават не было мэты з яе штосьці дакументаваць, бо на ёй бачны толькі Зельцар, ды невядома што ўвогуле там адбываецца.
    2. Тое што яны быццам не ведали хто там , ну камон, сілавікі ўжо год хадзілі так па кватэрам.
    Маё непапулярнае меркаванне: можа ўвогуле нейкія псіхічныя разлады ў іх былі і яны тады ад нейкіх дземанаў адбіваліся .

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць