Прызналі «экстрэмісцкай» выяву з тэкстам «ніколі не губляйце сваю ўсмешку»
22.01.2025 / 18:40
Гаворка пра выяву «ніжняй частцы чэрапа са скрыжаванымі ззаду косткамі і размешчаным зверху надпісам «Never lose your smile»». Адпаведнае рашэнне прынятае 14 студзеня судом Цэнтральнага раёну Гомеля, піша «Вясна».
Таксама спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:
- тэлеграм-каналы і чаты «Польский студент», «Mister Frostovik», «Беларусь комiкс», «Жодино канал», «ЗЕБГ+», «North Side Group», «Strike Drone Company»;
- інстаграм-старонкі «stachkombelaruskalii», «2025calendar», «razam.niedersachsen», «smthnhappened», «filin.bу», «streetwind», «Квартал Запад-2 TUT», «ПТСР Дiда», «MURAMASA», «Біле ⨁ Сонце»;
- фэйсбук-старонка «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя: Брэсцкая вобласць»;
- старонка ў Х «Пульс Беларуси»;
- сайт «Povestka помощь призывникам» — no-army.cоm;
- ютуб-каналы «Народны дэпутат», «Экономика здравого смысла | Ярослав Романчук»;
- старонкі ў сацсетках праекта «Мiнiстэрства сепультуры»;
- старонкі ва «Укантакце» «Антология Сибирского Панка», «Студэнты.bу | Студэнты Беларусi», «Сацыяльна-хрысцiянскi рух»;
- Старонкі ў «Аднакласніках» «Мы против диктаторских режимов 2», «Иван Столяров», «Общее дело»;
- Старонка ў тыктоку «blueeyedone3257».