Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» гомельскі чат на 47 чалавек
Новым «экстрэмісцкім фармаваннем» прызналі групу грамадзян, аб'яднаных чатам «Гомель — Стары Аэрадром — Чат».
Як паведамляе блізкі да сілавікоў тэлеграм канал, рашэнне прынята з-за «дыскрэдытацыі і абразы службовых асоб», «арганізацыі дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».
На тэлеграм-чат «Гомель — Стары Аэрадром — Чат» падпісана ўсяго 47 чалавек.
Каментары