БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Яшчэ два праекты прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

28.01.2025 / 18:22

Nashaniva.com

28 студзеня МУС прыняло рашэнне прызнаць «экстрэмісцкімі фармаваннямі» праекты «Лукашолкі» і «Простымі Словамі».

Паводле сцвярджэння ведамства, дачыненне да праекта «Лукашолкі» маюць Ганна Федаронак і Ганна Канавалава, а да «Простымі Словамі» — Кірыл Данько і грамадзянка Расіі Ганна Грабенчыкава.

Пры гэтым старонкі праекта «Простымі Словамі» не абнаўляліся ўжо два гады.

Чытайце таксама:

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» гомельскі чат на 47 чалавек

Экстрэмісцкім фарміраваннем упершыню прызналі тэатральную трупу

Улады пашырылі «экстрэмісцкае фармаванне» праекта «Зеркало». Такой фармулёўкі раней не было

Каментары да артыкула