БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

За мінулы год Літву пакінулі больш за 400 беларускіх айцішнікаў

28.01.2025 / 19:34

Nashaniva.com

Пра тое, што ІТ-сектар Літвы за 2024 год страціў больш за 400 беларускіх спецыялістаў, паведамляе літоўскі тэлеканал TV3 са спасылкай на звесткі міграцыйных службаў, заўважыў Devby.io. 

Паводле інфармацыі тэлеканала, на сёння ў Літве працуюць 3605 беларускіх айцішнікаў. На пачатку мінулага года такіх спецыялістаў было больш за 4 тысячы. Такім чынам, за 2024 год ІТ-сектар страціў больш за 10% беларускіх айцішнікаў. 

Інфармацыя TV-3 па адтоку беларускіх айцішнікаў з Літвы прыкладна супадае з інфармацыяй dev.by пра скарачэнне за мінулы год штату больш чым 20 літоўскіх ІТ-кампаній з беларускімі каранямі.

Яшчэ на пачатку 2024 года ў больш чым 20 вядомых ІТ-кампаніях з беларускімі каранямі ў Літве працавала амаль 3,9 тысячы супрацоўнікаў. На гэты момант у офісах зарэгістравана толькі 3,4 тысячы спецыялістаў — на 10 з лішкам працэнтаў менш. 

Адна з магчымых прычын — аптымізацыя ІТ-кампаніямі выдаткаў на персанал ва ўмовах нестабільнага попыту на рынку паслуг, дэфіцыту праектаў і росту выдаткаў. Адных супрацоўнікаў кампаніі звальняюць, другіх пераводзяць у іншыя лакацыі. Акрамя таго, айцішнікі могуць выязджаць з Літвы ў пошуках новай працы. 

Таксама адток айцішнікаў звязаны з непаслядоўнай міграцыйнай палітыкай Літвы. Ануляванні ДНЖ беларусам (у тым ліку айцішнікам) цяпер ужо не рэдкасць.

Паводле звестак Дэпартамента міграцыі Літвы, на пачатку 2025 года ў краіне жылі 57 511 грамадзян Беларусі, якія маюць дазвол на жыхарства. За мінулы год колькасць беларусаў з ДНЖ скарацілася на 7,5%, або больш чым на 4,6 тысячы чалавек.

Чытайце таксама:

Штат беларускіх кампаній у Літве зменшыўся на 10% за год. Хутчэй за ўсё скарачаюцца шэрагі ў EPAM

У Літве працягвае скарачацца колькасць беларусаў. Як за год змяніліся лічбы

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш

У Літве скарачаецца колькасць беларусаў з ДНЖ

Каментары да артыкула