Грамадства88

У Літве працягвае скарачацца колькасць беларусаў. Як за год змяніліся лічбы

Пасля 2020 года беларусы пачалі актыўна з'язджаць з краіны. Другой па папулярнасці пасля Польшчы стала Літва, але за 2024 год колькасць грамадзян Беларусі там заўважна скарацілася.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Максімальна літоўскі дазвол на жыхарства (любых тыпаў) мелі 62 844 грамадзяніна Беларусі. Так было па стане на 1 красавіка 2024 года. Да таго часу лічба беларусаў у Літве з дзейнымі ДНЖ расла (для параўнання — 1 студзеня 2021 года ДНЖ у Літве мелі 23 440 беларусаў). Але пазней тэндэнцыя змянілася.

Згодна з апошнімі афіцыйнымі звесткамі, па стане на 1 студзеня 2025 года, у Літве засталося 57 511 беларусаў з дзейнымі ДНЖ (любых тыпаў). Гэта мінус 5 333 чалавекі ад піку ў красавіку 2024 года або мінус 4656 беларусаў з ДНЖ у параўнанні з пачаткам мінулага года.

Фота: скрыншот з lrv.lt

А што з іншымі замежнікамі ў Літве?

Агулам у Літве маюць ДНЖ 217 988 замежнікаў. За год лічба скарацілася амаль на 4 тысячы чалавек. Беларусы ў спісе займаюць другое месца, саступаючы толькі грамадзянам Украіны. Па стане на 1 студзеня ў Літве налічваецца 77 080 украінцаў з дзейнымі ДНЖ. Іх колькасць за год таксама скарацілася (мінус 9 273 чалавекі).

На трэцім месцы ідуць грамадзяне РФ — 14 978 чалавек. Год таму было 15 888. Адметна, што грамадзяне Расіі займаюць першае месца па колькасці трымальнікаў ПМЖ у Літве — 8490, што больш за палову ад агульнай колькасці расіян у Літве. Гэта азначае, што большасць расіян, якія жывуць у Літве, прыехалі туды яшчэ да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Каментары8

  • 1
    07.01.2025
    Колькасць амаль усіх замежнікаў скарацілася, не толькі беларусаў. А з апошніх з'язджаюсь вадзіцелі, страіцелі і іншыя ўсялякій айцішнікі, якія па-за палітыкай, і якія не могуць ці не хочуць у анкеце пра ўкраінскі Крым адказаць. Таму няма тут ніякай ні сенсацыі, ні антыбеларускай палітыкі.
  • Цель достигнута
    07.01.2025
    Ничего удивительного, что беларусы уезжают из страны с антибелорусской политикой. Лично знаю людей, которые из Литвы в Польшу перебрались и рады
  • Глядзім табліцу ўважліва
    07.01.2025
    1, як гэта "Колькасць амаль усіх замежнікаў скарацілася, не толькі беларусаў"?
    Вы таблічку глядзелі ў артыкуле?
    Колькасць азербайджано вырасла ў 7.4 разы.
    Бангладешо вырасла ў 18.6 разоў.
    Філіпіно вырасла ў 5.6 разоў.
    Індзіёс вырасла ў 6.5 разоў.
    Казахстано вырасла ў 4.4 разоў.
    Кіргізіёс вырасла ў 8.2 разоў.
    Молдовос вырасла ў 1.6 разоў.
    Нігеріёс вырасла ў 1.5 разоў.
    Пакістано вырасла ў 10 разоў.
    Сакартвело вырасла ў 2.7 разоў.
    Шрі Ланкос вырасла ў 7.2 разоў. Таджыкістано вырасла ў 17.5 разоў.
    Тайландо вырасла ў 2.2 разоў.
    Турк'ёс вырасла ў 3.6 разоў.
    Туркменіёс вырасла ў 2.7 разоў.
    Узбекістано вырасла ў 9.7 разоў.
    Кітос вырасла ў 1.3 разоў.

    Русіёс вырасла ў 1.13 разоў.

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк10

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Названа імаверная прычына авіякатастрофы ў Вашынгтоне

«Усюды павуцінне, смецце, бруд!» Кіраўнік Мінлясгаса абурыўся беспарадкам у Брэсцкім лясгасе і хоча адклікаць з пенсіі экс-дырэктара4

Заробкі рэкордныя, а прыбытак расце. Як выглядае ІТ-сектар Беларусі на пачатку 2025 года

У Мінску зачыняецца сетка «Сушы вёслы»5

Дзяржсакратар ЗША: Няправільна было дазволіць людзям паверыць у тое, што Украіна здольная нанесці паразу Расіі22

Зарабіў дзясяткі тысяч даляраў, а яму толькі 18. Інтэрв'ю з маладой беларускай зоркай шахмат, які перамагаў Магнуса Карлсэна1

«У сілу асабістых прычын не можа працягваць»: пры цьмяных абставінах змяніўся кіраўнік у былым аддзяленні беларускага Ernst&Young2

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк10

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць