Комментарии к статье

Стрижак: «Байсол» каждый год получает пожертвования от 25 тысяч человек

  • Найн, данке
    26.01.2025
    Каб Стрыжак меў крыштальную рэпутацыю, то можа б і я туды данаціў. Але не выпадае.
  • Вафел
    26.01.2025
    Гэта 90% толькі тыя хто з'ехалі. Большасць ня выдаюць як зрабіць замежную картку як папоўніць яе крыптавалютай.
  • 1
    26.01.2025
    Цікава, а ці ёсць беларускія ініцыятывы, якія дапамагаюць Украіне? Напрыклад, набываюць дроны ці аўтамабілі, амуніцыю ці мед. абсталяванне, дапамагаюць ветэранам..? Ці мы толькі "Марафоны салідарнасці" вучымся праводзіць? Сумна. Акрамя беларускіх дабраахвотнікаў і некалькіх аналітыкаў, здаецца, беларусам няма чаго і прапанаваць народу Украіны. Што робяць Святлана Ціханоўская і іншыя для Украіны? Інфармаванне, звароты, пікеты за Украіну – важна. Калі мы плануем, каб і за нас змагаліся, калі час прыйдзе. Мы не маем права адсіжвацца, калі хацім звацца братамі. Трампу трэба даводзіць, чаму Украіну трэба ратаваць, тлумачыць, як звязаны Украіна і Беларусь... САЛІДАРНАСЦЬ.
  • Супакойся
    27.01.2025
    1, беларусы павінны дапамагаць беларусам! Украіне дапамагае ўвесь свет, а беларусам на каго разлічваць?! Ненармальная сітуацыя была ў пачатку вайны, калі беларусы звярталіся па дапамогу ў дыяспары, а ім казалі "ой, а мы ўсё Украіне пералічылі".
    Беларусы паміралі і паміраюць, змагаючыся за Украіну - пачынаючы з Майдана. Колькі ўкраінцаў змагаліся за Беларусь у 2020? Колькі украінцаў, з тых дзясяткаў тысяч, якія жывуць у Беларусі, у 2022 вышлі пратэставаць супраць такого, што "ракеты ляцяць"?
    Хопіць ужо вешаць на нас адказнасць за ўвесь свет. Галоўнае, чаму беларусы могуць павучыцца ў украінцаў - ставіць сваю краіну на першае месца
  • 1
    27.01.2025
    Супакойся, можам праляцець. Прымуць рашэнне па Беларусі без Беларусі. Трэба пісаць публічны зварот да Трампа. Усім– ад Стрыжака да Алексіевіч... Трэба распавесці яму ўсё. Нам заткнулі рот. Мова, адукацыя, Быкаў, Караткевіч, Шушкевіч, рэферэндум, выбары, "союзное государство"... Распавесці ўсё. Інакш – у нас усё ок, наш выбар. САМАЕ ГАЛОЎНАЕ – АРГАНІЗАВАЦЦА.
  • Не
    27.01.2025
    Супакойся, хопіць шкадаваць сябе. Час дзейнічаць. У НАС З УКРАІНАЙ АДЗІН ЛЁС!
  • Супакойся
    27.01.2025
    Не, сраць Украіне на Беларусь. А пра "адзін лёс" пачынаюць казаць, калі ад Беларусі нешта трэба - што Расіі, што Украіне
  • Беларус
    27.01.2025
    Супакойся, адно дргому не павінна перашкаджаць - можна дапамагаць беларусам і ўкраінцам адначасова. Ці для для вас тыя ж Каліноўцы ўжо не беларусы? Такая катэгарычнасць як у вас звычайна ўласціва лукашыстам, нават словы пра “сраць” яны таксама часта выкарыстоўваюць як і вы ў сваіх каментарыях.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць