Лексіка Міколы Бугая: "выкаціў прэтэнзію", "выдумка", "перабольшванне", "намер украінцаў дыктаваць", "фармат вечнага «пошуку ворагаў», "разбуральны", "BalaganOFF не задумваўся, бо мысліць ва ўкраінскай парадыгме", "дзеля клікаў".
Спадар
02.02.2025
Назіральнік , уласна кажучы, у чым праблема? Гэта маты, нецэнзуршчына, абразы ці што?
Каштоўнасць вашага пералічэння гэтакая ж, як бы вы палічы коскі з крокамі. Можа лепей не словы лічыць, а сэнс намагацца зразумець?
Спадар - ЗАКЛІК ДА ВАЯРОЎ!
02.02.2025
Сумна, калі беларусы, нацыянальна арыентаваныя байцы, паміраюць на ЧУЖОЙ вайне. Гэта вайна Расіі пры ўдзеле Лукашэнкі супраць Украіны - ці ёсць у гэтай звязцы слова Беларусь? Так, беларусы ідэйна на баку Украіны, падтрымліваюць як могуць і дапамагаюць шмат у чым (рэйкавыя партызаны, Полк Каліноўскага, мноства збораў і мн. інш.), але дзе была тая Украіна, калі трэба было санкцыі ў 2020-ым уводзіць? Чаму першым прэзідэнтам, з якім сустрэлася Ціханоўская, быў не сусед Зяленскі, а заходнееўрапеец Макрон? Чаму сёння куча перашкод як тым жа добраахвотнікам (гл. кейс Верамейчыка), так і ў легалізацыі простых беларусаў з антываеннымі і праўкраінскімі поглядамі ва Украіне (гл. кейс Ляўчук)?
Праўда горкая, але ёй трэба глядзець у вочы. Трэба рыхтавацца да вызвалення Беларусі, а не паміраць за вызваленне Украіны. За вызваленне Украіны потым ніхто беларусам нават дзякуй не скажа - колькі ж ужо прыгладаў было (узгадайце, колькі беларусаў загінула на Майдане, а колькі ўкраінцаў затрымалі ў 2020-ым у Беларусі?). Аргумент пра "досвед у рэальных умовах" заканчваецца на статыстыцы загінулых "з досведам" ваяроў. Вечная памяць ім, але пара пераарыентоўвацца і думаць аб будучым нашай краіны. Беражыце сябе!
Пара гэта разумець. Жыве Беларусь!
Назіральнік
02.02.2025
Спадар, ну давайце пра сэнс. Па кожным пункце. Пункт 1. "выкаціў прэтэнзію". Ваш каментар. Тлумачце сэнс.
Адказ відавочны
02.02.2025
Спадар, Украіна не такая дурная каб уводзіць санкцыі, якія заганяюць Беларусь у Расею і пераарыентуюць беларускія прадпрыемствы на ваенныя заказы Масквы. Чаму з Ціханоўскай не сустрэліся? Бо не трэба было ляпаць языком пра мудрага Пуціна. А мужу яе не трэба было трапляць у базу "Міратворцац" за паездкі ў акупаваны Крым.
Спадар
02.02.2025
Адказ відавочны , ну, сапраўды, відавочны))))
Па санкцыях - ці правільна я вас разумею, што тады лагічней гандляваць з Лукашэнкам, каб ён за тыя грошы потым ракеты кідаў на ўкраінцаў і ўтрымліваў палітвязняў, у т.л. партызанаў? І чаму тады пасля 2022 яны паступова адумаліся і пачалі ўводзіць - ужо можна Беларусі і Расію? Л - логіка! Украіне фіялетава, куды якія санкцыі каго заганяюць. Яна абараняе толькі свае шкурныя інтарэсы. І мы павінны гэтак жа абараняць свае, беларускія інтарэсы. Хопіць лётаць у аблоках.
Па Ціханоўскай - ну няхай, можа вы і правы па ёй. Толькі вось адно ўдакладненне тады: а нагадайце, а калі гэта была сустрэча, напрыклад, з Пазняком? Ці можа мы таксама нешта не ведаем і ён у базах Міратворца? Я магу з дзясятак прозвішчаў назваць тых, хто дакладна не ў Міратворцы і хто дакладна падтрымліваў/ае Украіну з моманту анэксія Крыма. Ці былі сустрэчы і ці была падтрымка?
Праўда горкая і непрыемная, але гэта - праўда. Украіна - не падтрымала Беларусь і беларусаў у 2020 годзе. І няма падстаў меркаваць, што падтрымае пры наступным вакне магчымасцяў. Для іх беларусы - сродак папаўнення рэзерваў. І зноў жа - хопіць лётаць у аблоках. У нас ёсць свая Радзіма, якую трэба вызваляць. Ці ў гэтым вы яшчэ таксама разлічваеце на дапамогу ўкраінцаў?
Нейкае абы што
02.02.2025
Спадар, "з Лукашэнкам, каб ён за тыя грошы потым ракеты кідаў". Якія ракеты кідаў Лукашэнка? Нейкае абы што пішаце. Абы толькі Украіну абразіць, гатовыя на адкрытую хлусню. Лукашэнка прапусціў расейскія войскі на тэрыторыю Беларусі. Гэта факт. Расейскія войскі кідалі ракеты на Украіну. Гэта факт. Але сам Лукашэнка нічога не кідаў, тым больш за грошы Украіны. Яго галоўная роля - душыць беларускі народ.
Ну-ну
02.02.2025
Мікола Бугай фактычна абвінавачвае тых, хто распавядае пра каліноўцаў, што яны "ствараюць рызыкі для добраахвотнікаў, іх родных, а таксама для кола людзей, якое ім дапамагае".
Ну-ну
02.02.2025
[Рэд. выдалена]
Ну-ну
02.02.2025
Ну-ну.
спіс публікацый за апошні тыдзень
02.02.2025
З 10 артыкулаў толькі два можна сказаць што асвятляць дзейнасць беларускіх дабраахвотнікаў і валанцёраў. (Без рэквізітаў).
Саня, мы за тебя и за ПКК!
02.02.2025
Саня, держись! Тобой плотно занялся Микола Бугай.
Вероятный
02.02.2025
Саня, мы за тебя и за ПКК!, скоро его обвинят в сотрудничестве с Позняком.
Ініцыятыва Закон Лахвіча
02.02.2025
Ініцыятыва каліноўца Аляксандра Наўковіча Лахвіча па ўвядзенні тэрміна "гібрыдная акупацыя" і вызнанні Беларусі акупаванай, прэзентацыя ініцыятывы ў Каардынацыйнай Радзе, праца калектыву беларусаў над дакументам, - нуль публікацый.
Беларус
02.02.2025
Ініцыятыва Закон Лахвіча, Аб гэтым і гаворка. Нацыянальная медыяпрастора не асьвятляе і не генеруе прабеларускую павестку, а прасоўвае і абслугоўвае пралукашэнкаўскія падзеі. Большасць выяў відэанавін незалежных медыя - гэта лукашэнкаўскі лыч на ўвесь экран. Ці ягоных халуёў. І спрэс тэксты: "лука - тое, лука - сёе". Задача ж наадварот - фармаваць і прасоўваць бачаньне Беларусі без хунты, што хунта - гэта каштоўнасна ўвогуле не беларуская з'ява.
Дарэчы, аб выніках галасаваньня наконт пастановы "аб гібрыднай акупацыі" спадара Лахвіча (якая з'яўляецца першай (!) за 4,5 гады спробай сфармуляваць беларускі нацыянальны погляд на бягучы стан і падзеі ў Беларусі) - нічога няма і на ўласна канале КР.
Вітаўт
02.02.2025
Нажаль, у апошні час навіны з палка тычацца выключна загінулых беларускіх даабрахвотнікаў. Наколькі дарэчна на гэтым фоне журналістам прыязджаць на месца і распавядаць напрыклад пра быт ваяроў - вялікае пытанне. А калі яшчэ уздымаць на месцы нявырашаныя праблемы з легалізацыяй, рэабілітацыяй і карупцыяй, якія па сутнасці з'яўляюцца камянём ва ўкраінскі бок - тут увогуле ў выніку магчыма атрымаць бан ад украінскіх уладаў. І трэба быць шчырымі: можна бясконца (хай і цалкам слушна) разважаць пра адвакацыйную ролю беларускіх дабраахвотнікаў ва Ўкраіне, але калі праз амаль што тры гады паўнавартаснай вайны беларускія добраахвотнікі ваююць і гінуць ва Ўкраіне выключна ў баях супраць расейцаў, але адначасова нават тэма іхнага набліжэння да беларускай мяжы (ня кажучы ўжо аб падрыхтоўцы імі беларускага супраціву) з'яўляецца табу - у астатніх беларусаў узнікае лагічнае пытанне: навошта і што далей? Раней ігнараванне гэтага пытання матывавалася нежаданнем украінскага боку "правакаваць" несамастойнага Лукашэнку на паўторны напад з беларускай тэрыторыі. Супрацьстаянне Ўкраіны і Лукашэнкі даўно ператварылася ў нейкі дзіцячы садок з узаемнымі абразамі і прыніжэннямі, далей за якія справа не ідзе. Тым часам ў паветры ўжо моцна вітае пах хуткага замарожвання вайны, якое дакладна не абяцае нічога добрага для зменаў у Беларусі. У мяне заўсёды ўзнікаюць паралелі з дэ Голем і дзейнасцю ягонай "Вольнай Францыі" да моманту D-day ў 1944. Ён ня толькі вяшчаў па радыё для аўдыторыі на радзіме, але пры падтрымцы англічан там таксама дзейнічала французскае падполле. То бок французаў на зямлі натхнялі ня толькі словы надзеі, але і магчымасць рабіць справы, што ўсімі дасяжнымі шляхамі падтрымлівалася з іншага берагу Ла-Манша. І дакладна ніхто не пужаўся "правакаваць" Гітлера на новы напад на Брытанскія выспы пасля траўня 1940.
:/
02.02.2025
[Рэд. Настройваем, усё будзе так, як раней. Пакуль пераключыце, калi ласка, уручную ўверсе сайта]
://
02.02.2025
настройваем... мяне вы ўсё больш расстройваеце
Lol
02.02.2025
Мікола Бугай, сімвал беларускіх СМІ.
бабруйчанін
02.02.2025
Згодзен..але Аляксандру сапраўды баліць за дабраахвртнікаў з Беларусі Ён дагэтуль ні зусім зразумел як дзейнічают " ворганы" рБеларусь Чаму той жа " мутны" Вірус без перашкод дзейнічае вяшчае " па рускі") в Украіне ) Шмат іньшага Куды падзелася Аленушка менавіта ??Зьехала і дзесці у Беластоку у добразычлівых шчырых беларусаў знайшла ..прытулак..Ці далей ..
Вірусы-менавіты
02.02.2025
бабруйчанін , Аленушка менавіта збірае на пахаванне журналіста Вадзіма Доўнара, які памёр ад хваробы печані і даўно ўжо пахаваны іншымі людзьмі. Вірус нават апублікаваў гнеўны пост: маўляў, як пасмелі пахаваць, яна ж яшчэ грошы не назбірала.
барадзед
02.02.2025
многа словаў а па факце 5 артыкулаў пра загінулых, 3 пра фотку - гэта фармат таблоіда два добрых артыкулаў, такое бывае мо раз на тры месяцы ніводнага пашыранага збора тут не памятаю
Васіль
02.02.2025
А чаму балаганаў за 3 гады вайны ні разу не узгадаў пра лэнд-ліз і пра тых, хто выступаў супраць яго і казаў "Байдэн даёт большэ чэм нужно"? Чаму ўвогуле балаганаў не на фронце? Такі змагар!
Вадя
02.02.2025
[Рэд. выдалена]
Беларус
02.02.2025
"Бо мы, СМІ, жывём доўга, а таму і гуляем удоўгую, а не дзеля клікаў". - Аж слёзы ад мілаты ледзь не накаціліся. Спадар Бугай, а вы загалоўкі ды апісаньні пад вашымі відэанавінамі ў ютубе даўно чыталі? А ў Еўрарадыё ці Маланкі? Там 2/3 пра луку і ягоны лыч на ўсіх фота! Гэта, вядома, не дзеля клікаў канешне, а на 100-гадовую гісторыю разлічаны... Ну-ну. Пра лукацэнтрычную тэрміналогію нават не кажу.
Сапраўды
02.02.2025
Беларус, аж меней чытаць стаў НН з-за гэтага. Колькі можна жыць павесткай лукашні? Нават калі гэта на траўмах збірае клікі і прагляды.
Беларус
02.02.2025
Не Мікола, няма рацыі ў вашых словах. Чым апраўдвацца, лепей бы сапраўды зрабілі асобную рубрыку ці раздзел пра Каліноўцаў, каб кожны мог пачытаць і пры жаданні дапамагчы (толькі трэба тлумачыць як гэта можна зрабіць бяспечна). Калі вы ўжо назваліся “Бастыёнам Беларушчыны”, то варта рабіць на ўсе 100%, а то і 200%, а не лічыць артыкулы на пальцах двух рук.
Ад аўтара. Беларус, ад стварэння асобнай рубрыкі колькасць праглядаў ці рэакцый не павялічваецца.
Гэты артыкул пра тое, што трэба быць сумленным у тым, што пішаш. Балаганаў сказаў, што беларускія СМІ за месяц зрабілі адну-дзве навіны. Я паказаў фактамі, што не адну-дзве, а 30-40.
"Наша Ніва" не "назвалася", а заўсёды была "Нашай Нівай".
Почему белорусские СМИ пишут о добровольцах столько, сколько пишут
Каштоўнасць вашага пералічэння гэтакая ж, як бы вы палічы коскі з крокамі. Можа лепей не словы лічыць, а сэнс намагацца зразумець?
Праўда горкая, але ёй трэба глядзець у вочы. Трэба рыхтавацца да вызвалення Беларусі, а не паміраць за вызваленне Украіны. За вызваленне Украіны потым ніхто беларусам нават дзякуй не скажа - колькі ж ужо прыгладаў было (узгадайце, колькі беларусаў загінула на Майдане, а колькі ўкраінцаў затрымалі ў 2020-ым у Беларусі?). Аргумент пра "досвед у рэальных умовах" заканчваецца на статыстыцы загінулых "з досведам" ваяроў. Вечная памяць ім, але пара пераарыентоўвацца і думаць аб будучым нашай краіны. Беражыце сябе!
Пара гэта разумець. Жыве Беларусь!
Ваш каментар. Тлумачце сэнс.
Чаму з Ціханоўскай не сустрэліся? Бо не трэба было ляпаць языком пра мудрага Пуціна. А мужу яе не трэба было трапляць у базу "Міратворцац" за паездкі ў акупаваны Крым.
Па санкцыях - ці правільна я вас разумею, што тады лагічней гандляваць з Лукашэнкам, каб ён за тыя грошы потым ракеты кідаў на ўкраінцаў і ўтрымліваў палітвязняў, у т.л. партызанаў? І чаму тады пасля 2022 яны паступова адумаліся і пачалі ўводзіць - ужо можна Беларусі і Расію? Л - логіка! Украіне фіялетава, куды якія санкцыі каго заганяюць. Яна абараняе толькі свае шкурныя інтарэсы. І мы павінны гэтак жа абараняць свае, беларускія інтарэсы. Хопіць лётаць у аблоках.
Па Ціханоўскай - ну няхай, можа вы і правы па ёй. Толькі вось адно ўдакладненне тады: а нагадайце, а калі гэта была сустрэча, напрыклад, з Пазняком? Ці можа мы таксама нешта не ведаем і ён у базах Міратворца? Я магу з дзясятак прозвішчаў назваць тых, хто дакладна не ў Міратворцы і хто дакладна падтрымліваў/ае Украіну з моманту анэксія Крыма. Ці былі сустрэчы і ці была падтрымка?
Праўда горкая і непрыемная, але гэта - праўда. Украіна - не падтрымала Беларусь і беларусаў у 2020 годзе. І няма падстаў меркаваць, што падтрымае пры наступным вакне магчымасцяў. Для іх беларусы - сродак папаўнення рэзерваў. І зноў жа - хопіць лётаць у аблоках. У нас ёсць свая Радзіма, якую трэба вызваляць. Ці ў гэтым вы яшчэ таксама разлічваеце на дапамогу ўкраінцаў?
Якія ракеты кідаў Лукашэнка? Нейкае абы што пішаце. Абы толькі Украіну абразіць, гатовыя на адкрытую хлусню.
Лукашэнка прапусціў расейскія войскі на тэрыторыю Беларусі. Гэта факт. Расейскія войскі кідалі ракеты на Украіну. Гэта факт.
Але сам Лукашэнка нічога не кідаў, тым больш за грошы Украіны.
Яго галоўная роля - душыць беларускі народ.
(Без рэквізітаў).
Дарэчы, аб выніках галасаваньня наконт пастановы "аб гібрыднай акупацыі" спадара Лахвіча (якая з'яўляецца першай (!) за 4,5 гады спробай сфармуляваць беларускі нацыянальны погляд на бягучы стан і падзеі ў Беларусі) - нічога няма і на ўласна канале КР.
І трэба быць шчырымі: можна бясконца (хай і цалкам слушна) разважаць пра адвакацыйную ролю беларускіх дабраахвотнікаў ва Ўкраіне, але калі праз амаль што тры гады паўнавартаснай вайны беларускія добраахвотнікі ваююць і гінуць ва Ўкраіне выключна ў баях супраць расейцаў, але адначасова нават тэма іхнага набліжэння да беларускай мяжы (ня кажучы ўжо аб падрыхтоўцы імі беларускага супраціву) з'яўляецца табу - у астатніх беларусаў узнікае лагічнае пытанне: навошта і што далей? Раней ігнараванне гэтага пытання матывавалася нежаданнем украінскага боку "правакаваць" несамастойнага Лукашэнку на паўторны напад з беларускай тэрыторыі. Супрацьстаянне Ўкраіны і Лукашэнкі даўно ператварылася ў нейкі дзіцячы садок з узаемнымі абразамі і прыніжэннямі, далей за якія справа не ідзе. Тым часам ў паветры ўжо моцна вітае пах хуткага замарожвання вайны, якое дакладна не абяцае нічога добрага для зменаў у Беларусі.
У мяне заўсёды ўзнікаюць паралелі з дэ Голем і дзейнасцю ягонай "Вольнай Францыі" да моманту D-day ў 1944. Ён ня толькі вяшчаў па радыё для аўдыторыі на радзіме, але пры падтрымцы англічан там таксама дзейнічала французскае падполле. То бок французаў на зямлі натхнялі ня толькі словы надзеі, але і магчымасць рабіць справы, што ўсімі дасяжнымі шляхамі падтрымлівалася з іншага берагу Ла-Манша. І дакладна ніхто не пужаўся "правакаваць" Гітлера на новы напад на Брытанскія выспы пасля траўня 1940.
Аляксандру сапраўды баліць за дабраахвртнікаў з Беларусі
Ён дагэтуль ні зусім зразумел як дзейнічают " ворганы" рБеларусь
Чаму той жа " мутны" Вірус без перашкод дзейнічае вяшчае " па рускі") в Украіне ) Шмат іньшага Куды падзелася Аленушка менавіта ??Зьехала і дзесці у Беластоку у добразычлівых шчырых беларусаў знайшла ..прытулак..Ці далей ..
Вірус нават апублікаваў гнеўны пост: маўляў, як пасмелі пахаваць, яна ж яшчэ грошы не назбірала.
два добрых артыкулаў, такое бывае мо раз на тры месяцы
ніводнага пашыранага збора тут не памятаю