Усяго ў Літве жыве больш за 62 тысячы беларусаў.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/vilnius_gedimin_tower-1tix8.jpg.webp)
9 красавіка ў Вільні праходзіць трэці Форум беларускіх прадпрымальнікаў. На ім эканамісты і чыноўнікі падзяліліся некаторымі лічбамі пра жыццё беларусаў у Літве.
Намеснік кіраўніка Дэпартамента міграцыі Люцыя Войшніс расказала, што
з 2020 года 70 беларускіх фірмаў было рэлакавана ў Літву і па стане на 2023 год рэлакаваліся амаль 5500 беларусаў, якія працуюць у гэтых фірмах. Паводле яе слоў, на сёння ў Літве афіцыйна жыве 62 830 беларусаў, і ў 74% з беларусаў фармальная нагода для легалізацыі — праца.
Каля паўтары тысячы беларусаў на сёння атрымалі гуманітарныя ДНЖ праз пасярэдніцтва літоўскага МЗС, але частка беларусаў, якія пераехалі ў Літву праз гуманітарныя прычыны, легалізаваліся ў краіне па працоўных ДНЖ.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_04/photo_2024-04-09130516-pqix6.jpeg.webp)
Кіраўнік Freedom House Віціс Юрконіс заўважае, што мела месца некалькі дзясяткаў выпадкаў, калі беларусы з гуманітарнымі ДНЖ вярталіся ў Беларусь і праз гэта некаторыя гуманітарныя ДНЖ былі ануляваныя: «Падстава для гуманітарнага ДНЖ — рызыка ў выпадку вяртання ў Беларусь. Але калі чалавек атрымлівае ДНЖ і вяртаецца ў краіну, у некаторых выпадках ДНЖ анулюецца, і для некаторых беларусаў гэта нечакана».
Юрконіс кажа, што такая сітуацыя характэрная не для актывістаў, а часцей для членаў іх сямей. Ён раіць адрозніваць тых беларусаў, хто непасрэдна пад рызыкай, і тых, хто з імі звязаны.
Форум беларускіх прадпрымальнікаў арганізаваны Асацыяцыяй беларускага бізнэсу за мяжой (АВВА). Арганізацыя створаная ў жніўні 2021 года з мэтай дапамагаць бізнэсу з беларускімі каранямі ў працы ў дэмакратычных краінах.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЧытайце таксама:
Лукашэнка прызнаў, што беларуская прадукцыя саступае расійскай па якасці і цане
Колькі сапраўды зарабляюць беларускія дактары? Спыталі ў іх
«Краіна губляе людзей з высокімі даходамі». Што адбываецца ў беларускай айцішцы
Каментары