Грамадства22

Невядомыя з памылкамі ў літоўскай мове заклікаюць вешаць студэнтаў ЕГУ, якія жывуць у Літве

Беларускія студэнты, якія навучаюцца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні, атрымліваюць паведамленні з пагрозамі расправы ад ананімных акаўнтаў у Telegram. Беларусы звярнуліся ў літоўскую паліцыю, але атрымалі адмовы ў завядзенні спраў за пагрозы, піша «Белсат» на падставе паведамлення LRT.

Як паведаміў LRT студэнт Аляксей (імя змененае), 16 красавіка ён пачаў атрымліваць паведамленні з пагрозамі з невядомага акаўнту ў тэлеграме ад чалавека, падпісанага як Вінцас. Затым яму пачалі паступаць званкі з невядомага літоўскага нумара, але ніхто нічога не гаварыў — чуваць было толькі шум і грукат.

Пазней «Вінцас» даслаў беларусу спасылку на суполку Švarus Vilnius. Už rasę ir tautą! («Чыстая Вільня. За расу і нацыю!»). Там былі змешчаныя фота, імя і адрас студэнта з заклікамі павесіць яго за нібыта гомасексуальнасць (сам ён гэта адмаўляе). Пасля гэтага пагрозы на адрас Аляксея пачалі ўзмацняцца.

Таксама «Вінцас» трапіў ва ўнутраны чат студэнтаў ЕГУ, дзе пачаў змяшчаць фотаздымкі «трупаў, абгарэлых целаў, нейкіх незразумелых частак цела». А ў суполцы Švarus Vilnius. Už rasę ir tautą! з’явіўся пост пра яшчэ аднаго студэнта ЕГУ, з ягоным фота, на якім ён загорнуты ў вясёлкавы сцяг. Яго таксама прапаноўваецца павесіць або «ператварыць ягонае жыццё ў пекла». Апроч таго, ЕГУ непасрэдна звязвалі з ЛГБТ.

Тэксты з памылкамі ў літоўскай мове

Першы пост у Švarus Vilnius. Už rasę ir tautą! з’явіўся 7 красавіка. У ім гаворыцца, што мэтай суполкі ёсць «выяўленне і адсочванне асобаў і арганізацый, якія ствараюць пагрозу нашым перакананням, ладу жыцця і бяспецы літоўскага народа». За пару тыдняў існавання ў суполцы зʼявілася некалькі дзясяткаў паведамленняў неанацысцкай скіраванасці, а таксама відэа збіцця людзей.

На апублікаваных відэароліках намаляваны лагатып ультраправай тэрарыстычнай арганізацыі, заснаванай неанацысцкай міжнароднай групай «Кроў і гонар» (B&H). У Літве чальцы гэтай групы згуртаваныя ў тэлеграме вакол суполкі B&H Lietuva. Як заяўляюць літоўскія журналісты, Švarus Vilnius. Už rasę ir tautą! проста капіюе публікацыі B&H Lietuva, а ў дадатак да гэтага робіць пасты пра студэнтаў ЕГУ з заклікам павесіць іх. Гамафобны наратыў таксама адрознівае яе ад B&H Lietuva.

На думку Аляксея, кампанія запалохвання — справа беларускіх спецслужбаў, а яе мэта — дыскрэдытаваць Літву «ў вачах беларусаў, выклікаць страх».

Ён нагадаў, што беларускія прапагандысты ўжо пагражалі прызнаць ЕГУ экстрэмісцкім фармаваннем. Спробы запужвання беларус звязвае з набліжэннем уступнай кампаніі і жаданнем не дапусціць туды паступлення новых абітурыентаў.

Літоўскія журналісты пацвярджаюць, што калі ў Švarus Vilnius. Už rasę ir tautą! з’яўляюцца не рэпосты з B&H Lietuva, там шмат памылак і бязглуздзіцы, тэкст нібыта пісаўся праз перакладчык.

Адказ на выкрыццё «Ліцвінаў»

Аляксей згадвае, што стаў ахвярай пераследу пасля таго, як у адной з закрытых перапісак ЕГУ нехта са студэнтаў падзяліўся фота ўлёткі, якая зʼявілася ва ўніверсітэце. На ім былі адлюстраваныя нацыянальныя сімвалы Беларусі з QR-кодам, што вёў у падазроную тэлеграм-суполку пад назвай «Ліцвіны». У групе публікаваліся заявы з патрабаваннем далучэння Вільні да Беларусі.

Аляксей напісаў у гэтай суполцы каментар, у якім паведаміў, што такія ўлёткі трэба рваць, бо гэта нагадвае працу беларускіх спецслужбаў. Праз два дні ў Švarus Vilnius. Už rasę ir tautą! з’явіліся пагрозы на адрас Аляксея.

Звароты ў паліцыю не дапамаглі

У адказ на інцыдэнты адміністрацыя ЕГУ параіла студэнтам захоўваць ананімнасць у інтэрнэце і звяртацца ў паліцыю, калі яны атрымліваюць пагрозы. Некалькі студэнтаў так і зрабілі, але з паліцыі прыйшлі адказы, што «прыкметаў злачыннай дзеі, адміністратыўнага або іншага парушэння закону выяўлена не было».

Прадстаўнікі паліцыі не захацелі каментаваць журналістам свае рашэнні не пачынаць справы.

Між тым пасля публікацыі журналісцкага матэрыялу LRT па-расейску група Švarus Vilnius. Už rasę ir tautą! змяніла назву і выдаліла большасць сваіх пастоў.

Раней ужо паведамлялася, што некаторыя беларусы, якія пераехалі ў Вільню пасля 2020 года, сталі атрымліваць ананімныя паведамленні з пагрозамі забойствам. У частцы паведамленняў людзей заклікаюць пакінуць Літву. Тэксты паведамленняў па-літоўску былі напісаныя з памылкамі, таму ёсць падазрэнне, што гэта правакацыя беларускіх спецслужбаў. Літоўскай паліцыі пра гэтыя выпадкі вядома.

Каментары2

  • Made in KGB
    10.05.2024
    Як заўсёды гэбісты нават на перакладчыке эканомяць.
  • user
    10.05.2024
    Невядомыя з памылкамі ў літоўскай мове
    Среди радикальных националистов редко бывают грамотные люди - ничего удивительного, что пишут они с ошибками. Стоит отметить, что они позволяют себе такое, потому литовские власти хоть и косвенно, но натравливают разного рода маргиналов на беларусов

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску11

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як зварыць ідэальнае яйка. Але гэты метад можа вам не спадабацца6

Пазняк: Вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк — гэта гучнае сведчанне аб гатоўнасці да перамоваў з Еўрасаюзам128

«Колькі павінен зарабляць хлопец у Мінску, каб сустракацца з вамі?» Скандал вакол вулічнага апытання92

Беларускага байца ММА ў Польшчы абвінавачваюць у збіцці. Яму пагражае да 20 гадоў2

«Каб апынуцца ў бамбасховішчы, у цябе 6 секунд». Беларуска распавяла пра валанцёрства ў Ізраілі, у тым ліку побач з Газай10

Тварожная запяканка з яблыкамі — рэцэпт2

Чацвертая кніга з серыі пра Гары Потэра пабачыла свет1

Ад сёння на 10 месяцаў закрыўся мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці. Як будзе аб'язджаць звычайны і грамадскі транспарт?

Зяленскі: Паўночнакарэйскія войскі вярнуліся на лінію фронту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску11

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць