Самы багаты бізнэсовец краіны — выдатны прыклад дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў беларускіх рэаліях.Чыж будуе лядовы каток для студэнтаў — таму атрымлівае супердарагую зямлю пад гмах ля Траецкага прадмесця. Чыжу даручаюць ўзвесці «комплекс будынкаў для абслугоўвання дэлегацый» у Белавежскай пушчы — значыцца, ён можа разлічваць на нешта ў адказ. Напрыклад, на зямлю ў Мінску ці на большую квоту на пастаўку нафты.
Выхадзец са шматдзетнай баптысцкай сям'і Юрый Чыж дасягнуў максімальна магчымага ў сучасным беларускім прыватным бізнэсе.Гадзіннік за $400 тысяч і 25 звольненых трэнераў ягонага футбольнага «Дынама» выдатна пасуюць ягонаму аўтарытарнаму стылю кіравання.
***
Цытата: «У жонкі дачка неяк спытала: «Мама, а тата ходзіць у хакей гуляць ці як на працу?» Я б на яе месцы задумаўся».
***
Аб’ектыўка
Нар. у 1963 у вёсцы Сабалі Бярозаўскага раёна. Закончыў БНТУ. Уласнік рознагаліновай бізнэс-імперыі «Трайпл», мае інтарэсы ў нафтавым сектары, нерухомасці, гандлі, вытворчасці будматэрыялаў, грамадскім харчаванні, турызме, спорце, сельскай гаспадарцы. Трапіў пад санкцыі Еўрасаюза як «кашалёк Лукашэнкі».
Каментары