![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2018_05/5cccb2e3-b8f3-44a1-ab3b-344947998d67_w1023_r1_s-14k38.jpg.webp)
12 мая а 12-й гадзіне на тэрыторыі мэмарыяльнага музэя-сядзібы Касьцюшкі каля Косава на Берасьцейшчыне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Тадэвушу Касцюшку, піша Радыё Свабода.
На мерапрыемства прыехалі дыпламаты ЗША, Польшчы, Украіны, Расеі, мясцовыя ўлады, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, стваральнікі помніка і госці з многіх гарадоў.
Кіраўнік Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук падкрэсліў важнасьць помніка для розных людзей незалежна ад іх перакананьняў.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2018_05/2d42e3cc-dc6e-42d1-aa20-d46d9a2cae23_w1597_n_s-rs86t.jpg.webp)
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2018_05/edb3f38e-6692-46d6-aa11-d1e37d6aa250_w1597_n_s-lq7m8.jpg.webp)
«Сёньня мы лічым, што зь перажытага мінулага нам трэба браць тое, што можа зрабіць нас лепшымі, што можа быць нам прыкладам. Асоба Касьцюшкі — гэта прыклад адданасьці сваёй Радзіме, сьвятой любові да роднай зямлі. Ёсьць рэчы, якія па сваёй сіле і значнасьці могуць аб’яднаць нас усіх — такіх розных у сваіх думках і перакананьнях», — сказаў Аляксандар Грыцук.
На адкрыцьці помніка ў небе лунала шмат бел-чырвона-белых сьцягоў, прысутныя міліцыянты ніяк на гэта не рэагавалі. Праз пэўны час зьявіліся і два чалавекі з чырвона-зялёнымі дзяржаўнымі сьцягамі.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2018_05/f52aaa9d-6274-4c78-a1ba-42cb92af7f8d_w650_r0_s-rni0z.jpg.webp)
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2018_05/cebc247c-6098-4536-8f24-5c9fdebb56ce_w1597_n_s-v0pt1.jpg.webp)
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2018_05/f608045b-4f38-4d2a-b1dc-a589a04c21a6_w1597_n_s-98mil.jpg.webp)
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2018_05/6edc6c37-b9dd-4904-a24f-be13ec174711_w1597_n_s-gvnan.jpg.webp)
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2018_05/f0da006d-f482-4541-9266-384270e427fc_w1597_n_s-r8ka7.jpg.webp)
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2018_05/7cc456f2-710d-4da4-a0ce-911ee1df5778_w1597_n_s-k7hyv.jpg.webp)
Збор сродкаў на ўсталяванне помніка Касцюшку быў ініцыяваны журналістам Глебам Лабадзенкам. Праект падтрымалі 690 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць захоўвацца ў музеі.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2018_05/0d21551e-aac7-414e-beea-2e01528977b5_w1597_n_r0_s-ks5vd.jpg.webp)
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2018_05/ca61381c-8906-46a1-a5e5-0bb48a42cd4b_w650_r1_s-4zapz.jpg.webp)
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2018_05/85c13cd0-7366-4753-9eb4-859fbc5ded23_w650_r0_s-7b53a.jpg.webp)
Помнік быў адліты ва Украіне паводле праекту беларускага скульптара Гэніка Лойкі
Гэнік Лойка, фота Глеба Лабадзенкі.
Каментары