Расійскія вайскоўцы «дапамаглі казахстанскім сілавікам» узяць пад поўны кантроль аэрапорт Алматы
Кантроль над аэрапортам ключавы фактар для магчымасці хуткага перакідвання войскаў. Акупацыя Чэхаславакіі ў 1968 пачалася з захопу аэрапорта Прагі, а аперацыя ў Афганістане ў 1979 разгортвалася з авіябазы Баграм.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_01/photo_2022-01-07_11-13-26-m9mxz.jpg.webp)
Падчас хаатычных падзей 5 студзеня праціўнікі ўлады на нейкі час занялі аэрапорт Алматы і спынілі яго функцыянаванне. 6 студзеня ў горадзе адбываліся спарадычныя перастрэлкі пры барацьбе за некаторыя ключавыя аб'екты інфраструктуры і месцы захоўвання зброі.
Праціўнікам улады ўдалося захапіць зброю ў сілавікоў на вуліцах горада, у крамах зброі і ва ўпраўлення Камітэта нацыянальнай бяспекі, але, як выглядае, іх сілы былі замалыя, каб узяць пад кантроль увесь мільённы горад ці стварыць лінію абароны вакол яго.
Пакуль няясна, ці ёсць у праціўнікаў улады Казахстана цэнтралізаванае камандаванне.
Каментары