Злучаныя Штаты на гэтым этапе не бачаць прыкмет перакідання Расіяй часткі сваёй тактычнай ядзернай зброі ў Беларусь, заявіў каардынатар па стратэгічных камунікацыях у Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_02/ap23041710294568-4h5fn.jpg.webp)
Джон Кірбі. Фота: AP/Susan Walsh
«Мы не бачылі ніякага перамяшчэння тактычнай ядзернай зброі або чагосьці падобнага з моманту гэтай аб'явы», — заявіў Кірбі.
«І мы, безумоўна, не бачылі ніякіх прыкмет таго, што спадар Пуцін прыняў нейкага роду рашэнне прымяніць зброю масавага знішчэння, тым больш ядзерную, ва Украіне», — дадаў прадстаўнік Белага дома.
Каментары