Аблава ГУБАЗіКа адбылася ў Брэсце — траіх мужчын затрымалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
З відэа вынікае, што гараджан затрымалі за рэпосты.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_05/fotoramio881-44wau.jpg.webp)
Затрыманыя ў Брэсце. Фота: «Укантакце» і тэлеграм-канал сілавікоў
Аляксандра, Кірыла і Яўгена ўзялі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Кірыла вінавацяць таксама ў «распаўсюдзе экстрэмісцкай сімволікі». Паведамляецца, што Кірыла і Яўгена вінавацяць па артыкуле 19.11 КаАП. Калі мужчын затрымалі, невядома.
Масавыя аблавы ГУБАЗіКа супраць іншадумцаў у розных гарадах Беларусі ладзяцца рэгулярна. Два тыдні таму аблавы прайшлі ў Гомелі, а за некалькі дзён да гэтага — аблава супраць пенсіянераў у некалькіх гарадах Беларусі.
Каментары