Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў нядзелю паведаміў аб працоўным візіце ў Нідэрланды разам з першай лэдзі Аленай Зяленскай.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_08/-6rp4v.jpg.webp)
Уладзімір Зяленскі і Марк Рутэ. Фота: Peter Dejong / AP Photo
Зяленскі паведаміў, што ў яго «будуць мэтанакіраваныя перамовы з прэм'ер-міністрам» Маркам Рутэ.
«Ключавая тэма — [пастаўкі] F-16 для Украіны, каб абараніць наш народ ад расійскага тэрору», — удакладніў Зяленскі.
Марк Рутэ і Зяленскі сустрэліся ў Эйндхавене на вайскова-паветранай базе на наступны дзень пасля таго, як Зяленскі наведаў Швецыю ў сваёй першай замежнай паездцы пасля ўдзелу ў саміце NATO ў Літве ў мінулым месяцы.
У пятніцу Нідэрланды і Данія заявілі, што Злучаныя Штаты далі сваю згоду гэтым краінам на пастаўку знішчальнікаў F-16 ва Украіну.
Каментары