Усяго патроху

Instagram зробіць Reels больш працяглымі для канкурэнцыі з TikTok і YouTube?

Ліміт працягласці можа быць павялічаны з трох хвілін да дзесяці. Інтэрнэт-рэсурсы ўсё больш падобныя адзін да аднаго.

Фота: vecteezy

Працягваецца бітва трох ёкадзун: Instagram, YouTube і TikTok — змагаюцца за ўвагу карыстальнікаў. Яны ўсё больш пазычаюць адзін у аднаго функцыянал і тым самым становяцца ўсё больш падобнымі. 

Паводле слоў аўтарытэтнага мабільнага распрацоўшчыка Алесандра Палуца, Instagram быццам збіраецца значна павялічыць максімальную працягласць Reels-відэа. Сёння цвёрды ліміт для іх складае тры хвіліны, але скрыншоты, выстаўленыя Палуца, сведчаць пра магчымы хуткі скачок ажно да 10 хвілін. Гэта фактычна пераўтварыла б цукербергаўскую сацсетку ў нешта кшталту міні-YouTube.

Гэты крок таксама дазволіць Instagram не адстаць ад аднаго з галоўных канкурэнтаў TikTok, бо апошні ўжо дазваляе карыстальнікам размяшчаць відэа працягласцю да дзесяці хвілін. Здаецца, што TikTok і Instagram патрапілі ў нейкі ўраборас мімікрыі: адзін рэсурс рэгулярна дадае функцыі, пачаткова дададзеныя канкурэнтам.

Так, зусім нядаўна мы паведамлялі, што TikTok дадаў опцыю стварэння тэкставых публікацый, дзе карыстальнікі могуць дзяліцца сваімі гісторыямі, вершамі, тэкстамі песень і іншым пісьмовым кантэнтам. А ў мінулым годзе кітайская сацсетка дадала новую функцыю пад назвай «Фотарэжым», якая дазволіла дзяліцца не толькі відэаролікамі, але таксама і фотаздымкамі разам з подпісамі даўжынёй да 2200 сімвалаў. 

Тым часам, пакуль TikTok і Instagram змагаюцца за долю пірага ў галіне даўжэйшых відэа, YouTube рухаецца ў процілеглым кірунку. Ён імкнецца заваяваць лепшыя пазіцыі ў прасторы кароткіх відэа, нядаўна дадаўшы набор інструментаў для відэастваральнікаў і скролінг-стужку для пошуку музыкі ў стылі TikTok. Часы, калі вы маглі лёгка апісаць Instagram як сацсетку для фотаздымкаў, TikTok — як сацсетку для кароткіх відэа, а YouTube — як платформу для доўгіх відэа, прайшлі. Відаць, што ўсе яны хочуць быць «усім у адным флаконе».

Выданне Engadget звярнулася да Meta па каментар адносна пераходу да доўгафарматнага відэакантэнту. Кампанія пацвердзіла, што выявы, якія пратачыліся ў інтэрнэт, рэальныя, але ўяўляюць сабой пакуль толькі «ўнутраны прататып», які на гэты момант не тэстуецца.

Каментары

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР4

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР

Усе навіны →
Усе навіны

На пахаванні снайперкі Марыі Зайцавай у Кіеве быў заўважаны незвычайны бел-чырвона-белы сцяг3

Сярод звестак, якія выцеклі з бота «Беларускага гаюна», былі ўнікальныя ID карыстальнікаў тэлеграм15

Зяленскі: Мінабароны Украіны распрацоўвае спецкантракт, каб прыцягнуць у войска 18-24-гадовых2

У Беларусі засталіся толькі шэсць прыватных дамоў для састарэлых

Адаму Мальдзісу за тры гады на магіле дагэтуль не паставілі помніка14

Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера5

ХАМАС перадаў чарговых трох закладнікаў Ізраілю4

Васьмікласнік выпіў на ўроку моцнае снатворнае «для дарослых» і заснуў2

Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР4

Улады хочуць аўтаматычна спісваць з карткі штрафы за ПДР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць