Пасля выбуху ў бальніцы ў Газе Іарданія адмяніла чатырохбаковы саміт з удзелам Джо Байдэна
Саміт павінен быў адбыцца 18 кастрычніка ў сталіцы Іарданіі Амане.
На сустрэчы павінны былі прысутнічаць прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, кароль Іарданіі Абдала II, прэзідэнт Егіпта Абдэль-Фатах ас-Сісі і кіраўнік палесцінскай адміністрацыі Махмуд Абас.
Апошні раней адмовіўся ад сустрэчы з лідарам ЗША пасля навін аб удары па шпіталі ў сектары Газа.
Армія Ізраіля заявіла, што дадатковая праверка паказала, што ізраільскія вайскоўцы не наносілі ўдару па шпіталі ў Газе. МЗС краіны апублікавала відэа з трансляцыі канала Al Jazeera, на якім, як сцвярджаецца, запушчаная з сектара Газа ракета дае асечку і пападае ў будынак бальніцы, забіўшы сотні людзей.
У Расіі свае вінаватыя. Намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў усклаў адказнасць за тое, што адбылося, на ЗША і назваў гэта ваенным злачынствам.
Каментары