Аблава ў Карэлічах: АМАП затрымліваў людзей у паліклініцы, Доме культуры і райвыканкаме
У Карэліцкай раённай паліклініцы было затрымана некалькі дактароў, у тым ліку стаматолаг.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/balnica231027-mkdn8.jpg.webp)
Паводле інфармацыі Mayday team, 27 кастрычніка ў Карэлічах супрацоўнікі АМАП затрымалі некалькі чалавек.
Так, вядома, што раніцай у Карэліцкай раённай паліклініцы было затрымана некалькі дактароў, у тым ліку стаматолаг. З персаналам праводзілі «прафілактычныя гутаркі» аб недапушчальнасці «падпісак на экстрэмісцкія рэсурсы».
Акрамя таго, двое чалавек было затрымана ў Карэліцкім райвыканкаме, таксама былі затрыманыя некаторыя супрацоўнікі Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.
Імаверна, усіх затрыманых абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Раней затрыманні ў Гродзенскай вобласці прайшлі ў Лідзе і Ваўкавыску.
Каментары
Дна няма.