Міністр абароны Расіі прыляцеў на саміт Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/-wudlk.jpg.webp)
Сяргей Шайгу. Фота: Sergey Fadeichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Сёння ў 15:35 на аэрадроме «Мачулішчы» прызямліўся борт, які належыць Міністэрству абароны РФ і абсталяваны спецыяльным бартавым вузлом сувязі СБУС-214, паведамляе Motolkohelp.
Паводле інфармацыі Motolkohelp, на ім у Мінск прыбыў кіраўнік Мінабароны Сяргей Шайгу для ўдзелу ў саміце АДКБ.
Таксама ў Беларусь ужо прыбылі прадстаўнікі Казахстана, Таджыкістана і Кыргызстана, а Арменія, як паведамлялася, адмовілася ад удзелу.
Саміт АДКБ пройдзе ў Мінску ў чацвер. У ім чакаецца ўдзел Уладзіміра Пуціна.
Каментары