Эканоміка44

Залатая смятана і дэфіцытны селядзец: па колькі беларускія прадукты прадаюць у Эміратах

Свежую беларускую смятану, тварог і шмат усяго іншага можна купіць нават у самых аддаленых кутках Зямлі. Але за такое задавальненне прыйдзецца нямала заплаціць. Выданне Tochka.by даведалася, колькі айчынныя прадукты каштуюць у арабскім Дубаі.

 Фота: Tochka.by

Тварог і смятана

Папулярная і ў нашых краях смятана «Брэст-Літоўск» ад «Савушкіна» ў аб'ёме 180 г і тлустасцю 15% у адной з крамаў Дубая каштуе 12,5 дырхама. Па курсе беларускага Нацыянальнага банка на момант напісання тэксту гэта 10,55 рубля.

Фота: Tochka.by

У Беларусі такая самая смятана каштуе 1,36 рубля, напрыклад, у краме «Алмі». Гэта значыць, розніца ў цане амаль васьміразовая.

Нятанным у ААЭ будзе і тварог ад «Савушкіна». Класічны ў ўпакоўцы 300 г і тлустасцю 1% каштуе 23,95 дырхама. Гэта на беларускія рублі 20,21.

Фота: Tochka.by

У Мінску пачак такога самага тварагу каштуе 2,75 рубля.

Зярнёны тварог з рознымі напаўняльнікамі ад «Савушкіна» ў ААЭ прадаюць па 9,45 дырхама, гэта значыць амаль за 8 рублёў.

Фота: Tochka.by

У нас такі самы прадукт на паліцы супермаркета ёсць за 1,34 рубля. А бывае і таннейшы.

Па колькі сыр

Як наконт тварожнага паветранага сыру SVEŽA? Паглядзеўшы на цэны, яго ўжо і не хочацца.

Фота: Tochka.by

Каштуе слоічак прадукту з водарам грыбоў і вагой 150 г 14,7 дырхама, гэта 12,4 рубля. У мінскім гіпермаркеце Green такі прадукт прадаецца па 3,94 рубля. Розніца больш чым у тры разы.

Знайшлі і салатны сыр SVEŽA з праванскай травой. Ён, дарэчы, на акцыі.

Фота: Tochka.by

Дык вось, цана яго — амаль 20 дырхамаў, гэта значыць каля 17 рублёў. Са зніжкай атрымаецца дзесьці 13 рублёў. У беларускіх супермаркетах такі тавар таксама часта бывае на акцыях, ягоны кошт — у раёне 3,5 рубля.

Беларускія ікра і рыба

Без праблем у Дубаі можна знайсці прадукцыю брэсцкага вытворцы «Брэмар».

Фота: Tochka.by

Да прыкладу, падвэнджаную стронгу, марынаваную марскую капусту, слабасалёнае філе селядца, пасту з морапрадуктаў, а таксама ікру.

Класічнае філе селядца «Маціяс» вагой 250 г прадаюць па 18,9 дырхама (амаль 16 рублёў). У Мінску такі прадукт рэалізуецца па 3,9 рубля.

Фота: Tochka.by

Падвэнджаная стронга «Брэмар» у вакуумнай упакоўцы і вагой 200 г у Дубаі каштуе 47,25 дырхама, а гэта, між іншым, амаль 40 рублёў!

Фота: Tochka.by

У Беларусі такой рыбе красная цана 15 рублёў.

Японская салата «Чука» (150 г) з Брэста даехала ў ААЭ без праблем і пры гэтым шматкроць вырасла ў цане.

Фота: Tochka.by

Там яна каштуе ў пераводзе на беларускія грошы 12,5 рубля. А ў менскіх крамах — 3,20 рубля.

Ну, і ўрэшце можна ацаніць ікру. Не чырвоную, а мінтая.

Фота: Tochka.by

У Беларусі бляшанка каштуе 3,59 рубля. А ў краме пасярод пустыні — 12,5 рубля. Амаль як чырвоная!

Зрэшты, высокія цэны ў Дубаі апраўданыя вялікім лагістычным плячом і дарагоўляй жыцця ў ААЭ. А калі гэтая прадукцыя туды возіцца і прадаецца па такой цане — то, трэба думаць, нехта яе там і купляе.

Каментары4

  • Тпррруу
    01.12.2023
    Шосик, в Польше дешевле, в Литве тоже. Или это не Европа ? Так и в Германии дешевле, в Лидле. Так что "замотай баян", виртуоз.
  • Литва и Польша це Европа но далеко не вся
    01.12.2023
    Тпррруу, может тогда уже назовёте цены в Швейцарии, Дании, Норвегии, Нидерландах и Люксембурге ?
  • Тпррруу
    01.12.2023
    В Люксембурге и Швейцарии ? А в Монтэ Карло и Монако не интересует ?

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху падарыў Трампу два пейджары2

Запрацаваў маркетплэйс для беларускіх тавараў — на роднай мове1

У Магілёве чалавек павіс на балконе, ратуючыся ад пажару

Гэты студзень быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

Вось як сілавікі атрымалі доступ да бота «Беларускага Гаюна»21

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Перавыдалі знакамітыя ўспаміны Ларысы Геніюш пад новай назвай

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай38

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць