Свет33

«Абліваць вадой на марозе — шараговае катаванне там». Што ўяўляе сабою калонія за палярным колам, куды перавялі Навальнага

Праз 19 дзён расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага знайшлі. Яго ўпотай этапавалі ў «самую паўночную» папраўчую калонію №3 асаблівага рэжыму, размешчаную каля пасёлка Харп у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

Гэтая ПК лічыцца адной з самых суровых у Расіі не толькі з-за рэжыму ўтрымання і размяшчэння за палярным колам, ва ўмовах вечнай мерзлаты.

Па словах зняволеных, якія адбывалі там пакаранне і вызваліліся (што бывае нячаста, бо сядзяць там у асноўным асуджаныя да пажыццёвага зняволення), стандартнае катаванне ў гэтай калоніі за найменшую правіннасць — абліванне халоднай вадой на марозе.

Туды вельмі складана дабрацца, тлумачаць паплечнікі Навальнага і там няма сістэмы дастаўкі электронных лістоў, якую быццам спецыяльна адключылі менавіта ў дзень прыбыцця туды Навальнага, піша «Сибирь.Реалии».

«Палярны воўк»

На месцы цяперашняй папраўчай калоніі «Палярны воўк» у жніўні 1961 года зʼявілася працоўная калонія № 3. Ямальскі пасёлак Харп стваралі ўжо пры калоніі. А чыгунку (501-ая будоўля ГУЛАГа ці Мёртвая дарога) у гэтых мясцінах будавалі яшчэ сталінскія вязні. 

Праз два дзясяткі гадоў працоўны лагер ператварылі ў калонію адмысловага рэжыму для самых небяспечных злачынцаў, якія атрымалі пажыццёвы тэрмін. 

20 гадоў таму ў ПК-3 адкрылі «ўчастак для асуджаных агульнага рэжыму», а ў 2006 годзе — «участкі строгага рэжыму» і калоніі-паселішча. Цяпер участкі агульнага і строгага рэжыму ліквідаваны, асуджаныя з іх адпраўлены ў іншыя калоніі.

Храм у ПК-3 «Палярны воўк»

Жыхары пасёлка Харп (5 тысяч чалавек на 2021 год) працуюць у асноўным пры калоніі №3 «Палярны воўк» ці ў суседняй ПК асаблівага рэжыму «Палярная сава», кажуць праваабаронцы.

Сюды, паводле іх слоў, этапуюць, як правіла, серыйных забойцаў, гвалтаўнікоў, педафілаў, рэцыдывістаў, асуджаных за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы да 20 і больш гадоў пазбаўлення волі. Разам з імі ў ПК-3 расейскія ўлады рэгулярна адпраўляюць палітвязняў. 

— Самы вядомы, напэўна, вязень ПК-3 — гэта Платон Лебедзеў (адбываў у ПК-3 8 гадоў па справе ЮКАСа, прызнаны сусветнай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International вязнем сумлення). Мусіць, самы знакаміты, але не меней пацярпелы ад мясцовых парадкаў і катаванняў. З намі звязаліся некалькі вязняў адтуль. Назаву аднаго з іх Міхаіл Т., — распавядае кіраўнік фонду «Русь сидящая» Вольга Раманава. — Ён вызваліўся ў 2016 годзе, а ў 2018 годзе разгорнута расказаў медыя і праваабаронцам аб катаваннях у «Палярным ваўку».

З баракаў іх напаўапранутымі выводзілі ва ўнутраны дворык зімой, ставілі ў шэрагі і не дазвалялі махаць рукамі. У 45-50 градусах гэта даволі цяжка вытрымаць — стаяць 30-40 хвілін на марозе і ніяк не варушыцца. Варушыцца хтосьці адзін са строю — усіх аблівалі вадой на марозе. А пачынаючы з вясны іншая бяда — камары і мошка, тут таксама махнеш рукой — абліванне. Проста ўвесь строй палівалі вадой з вадамёта.

Ямальскі пасёлак Харп

 — У «Палярным ваўку», дзе Аляксей, — 1050 зняволеных. Пры калоніі ёсць вытворчасць — бубны з ​​аленевай скуры робяць, карціны з напыленнем і іншае «паўночнае ззянне». У цэлым уявіце ўмовы: палярная ноч доўжыцца 9 месяцаў, калонія знаходзіцца за 60 кіламетраў за палярным колам, 30 кіламетраў ад горада Лабытнангі, горада-спадарожніка сталіцы Ямала Салехарда. А ў тым жа Лабытнангу сядзеў, напрыклад, Алег Сянцоў, — кажа Раманава. 

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, асуджаны ў Расіі на 20 гадоў за «тэрарызм», праседзеўшы ў калоніі №8 «Белы мядзведзь» (менш строгага рэжыму) на Ямале пяць гадоў, пазней расказваў пра катаванні і здзекі з асуджаных. Ён адзначыў, што скардзіцца там было марна і няма каму. 

«Тут яшчэ з парога табе даюць зразумець, што ты патрапіў у чысцілішча, дзе ў цябе няма ніякіх правоў, а скардзіцца бескарысна і няма каму. Людзей, якія прыбылі этапам, бʼюць неміласэрна толькі за тое, што яны існуюць, — гэта так завецца «прыёмка». Абавязковая працэдура, практычна рытуал, — пісаў Сянцоў. — Пабоі, знявагі, электрашокеры, утрыманне ў халоднай камеры голым або ў мокрай робе — яшчэ не самае страшнае. Зняволенага могуць закруціць у матрац і пакінуць так на суткі ці яшчэ горш. Закалаціць у позе эмбрыёна ў жалезную скрыню накшталт сейфа, дзе практычна няма чым дыхаць і даводзіцца мачыцца пад сябе, таму што перапынку на туалет і абед у гэтых атракцыёнах не прадугледжваецца. Пагрозы згвалтаваць, «апусціць» зʼяўляюцца пры гэтым нязменным суправаджэннем здзекаў».

Ямальскі пасёлак Харп

— Дастаткова на карту зірнуць — самая паўночная калонія і самая суровая. Гэта месца — ужо само па сабе азначае цяжкія ўмовы. Навальнага да таго ж будуць утрымоўваць у камеры, прынамсі першы год, з вельмі невялікім шпацырным панадворкам — па сутнасці ён там неба нават не бачыць, настолькі двор «невялікі»,

— кажа дырэктар Фонду па барацьбе з карупцыяй Іван Жданаў. — І наогул само па сабе месца цяжкадаступнае — не заўсёды туды самалётам можна дабрацца, на цягніку — вельмі-вельмі доўга. Увогуле, гэта цяжкія ўмовы фізічна. У дэталях складана гэта пакуль уявіць — Аляксей прыбыў туды нядаўна, ён там яшчэ ў каранціне сядзіць, асаблівай інфармацыі няма. Як на ім, яго здароўі адабʼецца палярная ноч, палярны дзень, пакуль незразумела, як будзе ўплываць на яго люты мароз запалярны.

Відаць ужо, што ён, напрыклад, проста не бачыць адкрытага неба, таму што панадворак зверху яшчэ рашотка або аргшкло закрывае, а зверху тамака шапкі снегу. І зразумела, што там снег дастаткова доўга яшчэ праляжыць, вясна туды прыйдзе няхутка. І ён проста нейкае нават неба над галавой не хутка ўбачыць. І будзе ізаляваны. Да таго ж мы разумеем, што якая б ні была калонія суровая, для Аляксея тамака ўладкоўваюць свае адмысловыя ўмовы.

І мы ўжо бачым, што там працуе тая ж самая сістэма зносін з адвакатамі — праз замутненае аргшкло. Відавочна ж, што ў ПК-3 гэта было арганізавана спецыяльна пад Аляксея, каб ён фактычна не бачыў абаронцаў. Звычайна ж зносіны праходзяць больш свабодна з адвакатамі. Ізноў жа няма ніякай магчымасці перадаць якія-небудзь паперы адвакату наўпрост, проста ўзаемадзейнічаць, — кажа Жданаў. 

Ён зазначае, што пакуль каманда шукала Навальнага па ўсіх расійскіх калоніях, яны высветлілі незвычайную рэч — у ямальскія «палярныя калоніі» ў гэтым годзе асабіста прыбыў кіраўнік Федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП) Аркадзь Госцеў. 

— Ён заехаў і ў гэты пасёлак Харп. Наведаў ПК-18 «Палярную саву», якая па суседстве стаіць. І ў ПК-3, дзе Аляксей зараз знаходзіцца, таксама заехаў. Гэта вельмі незвычайны рэйд для кіраўніка ведамства, проста так ён не ездзіць па калоніях, тым больш так далёка, за палярным колам — вельмі верагодна, што гэтая паездка якраз была падрыхтоўкай да таго, каб у будучыні адправіць туды Аляксея Навальнага, — кажа Жданаў. — Інфармацыю аб месцы этапавання Аляксея ад нас таксама настолькі старанна хавалі, што становіцца відавочна — яго хацелі там схаваць надоўга, але нешта пайшло не па плане. 

Жданаў адмовіўся раскрыць дэталі таго, як ім удалося знайсці Навальнага. Ён растлумачыў, што гэта былі руцінныя масавыя запыты ва ўсе ўстановы ФСВП. 

— Мы доўга рабілі маштабную юрыдычную працу: пісалі запыты, правяралі розныя СІЗА, выключалі СІЗА, у якім Аляксея няма. І гэта, зараз разумею, велізарная праца. У канчатковым выніку яна дала вынік, — кажа Жданаў. 

Ён гаворыць, што галоўнай праблемай паплечнікі Навальнага лічаць праблемы са сувяззю ў ПК-3. 

— У іншых калоніях, напрыклад, ёсць ФСВП-ліст, Зонатэлекам. Можна электронныя лісты дасылаць. У гэтай калоніі такіх сістэм у прынцыпе няма, — удакладняе Жданаў. — Можна неяк адпраўляць лісты Поштай Расіі, але гэта ж дасканалае мінулае стагоддзе. Не ведаеш, прыйшоў ліст, не прыйшоў. Ці была ўвогуле нейкая магчымасць адказаць. Для іх у гэтым сэнс так далёка адпраўляць Аляксея. Думаю, што яшчэ горш неяк зрабіць умовы, цяжка, калі ўлічыць, што яго ўвесь час у ШІЗА трымалі. 

Вольга Раманава адзначае, што ФСВП-ліст і Зонатэлекам у «Палярным ваўку» былі адключаныя якраз перад этапам Навальнага. 

— Да сённяшняга дня Zonatelecom выдатна працавала ў ПК-3! Як я разумею, з сённяшняга дня яе проста адключылі. Спадзяюся, гэта нейкія непаладкі, але пакуль гэта бачыцца невыпадковым супадзеннем, — кажа Раманава. 

Праваабаронца Сяргей Давідыс кажа наступнае: «Я пісаў гэта і раней, але паўтару: калоніі ў Харпе быць не павінна. У яе існаванні няма ніякага сэнсу апроч прычынення пакут асуджаным і растраты сродкаў бюджэту».

Каментары3

  • Хмм
    26.12.2023
    Расея = краіна-турма.
    Нават аператар сувязі спецыяльны ёсць: Zonatelecom.
  • Kate
    26.12.2023
    Сваіх палітвязняў у нас жа няма, дык хоць пра навальнага раскажыце нам.
  • Реалии
    26.12.2023
    Большинству россиян все равно на Навального, почитайте их свежие комментарии с призывами вообще расстрелять его. Хотя чего ожидать от их общества больное рашизмом, которое всецело поддерживает войну, убийства, расстрелы, обстрелы и бомбардировки украинцев и их городов.

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску23

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Мінабароны Украіны распрацоўвае спецкантракт, каб прыцягнуць у войска 18-24-гадовых2

У Беларусі засталіся толькі шэсць прыватных дамоў для састарэлых

Адаму Мальдзісу за тры гады на магіле дагэтуль не паставілі помніка14

Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера5

ХАМАС перадаў чарговых трох закладнікаў Ізраілю4

Васьмікласнік выпіў на ўроку моцнае снатворнае «для дарослых» і заснуў2

Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА8

Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі». Аказваецца, ён у турме ў Ваўкавыску3

Навукоўцы прыдумалі, як зварыць ідэальнае яйка. Але гэты метад можа вам не спадабацца6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску23

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць