Усіх вінавацяць у рэпостах з «няправільных» рэсурсаў.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/fotoramio101-j8476.jpg.webp)
Затрыманыя Юлія Саковіч, Жан Гірыловіч, Ягор Галай (зверху ўніз)
Сярод затрыманых мы апазналі траіх чалавек: 33-гадовую Юлію Саковіч, 28-гадовага Жана Гірыловіча і 34-гадовага Ягора Галая.
Юлія — валейбалістка, гуляе за гомельскую каманду «Надзея». Жан са Жлобіна, скончыў універсітэт у Гомелі ды працаваў менеджэрам у розных фірмах. Ягор — гамяльчук, раней меў невялікую кампанію па продажы футбольнага рыштунку.
Усіх затрыманых вінавацяць у распаўсюдзе «экстрэміскціх» матэрыялаў, то-бок у рэпостах з «няправільных» рэсурсаў у сацсетках.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары