Сапсаваных бюлетэняў налічылі больш, чым колькасць галасоў за некаторых кандыдатаў.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_03/5644-7ur8g.jpeg.webp)
Расійскае пасольства ў Мінску. Фота: Пасольства Расіі ў Беларусі
На выбарчы ўчастак у Мінску прыйшло прагаласаваць 6189 чалавек. Галасы за Уладзіміра Пуціна, па афіцыйных даных, аддалі 83,57%.
На другім месцы Уладзіслаў Даванкоў («Новыя людзі») — 10,45%.
Мікалаю Харытонову (КПРФ) налічылі 2,25% галасоў, Леаніду Слуцкаму (ЛДПР) — 1,31%.
Сапсаваных бюлетэняў — 2,42% (150 штук).
Графы «супраць усіх» у расійскіх бюлетэнях не было.
Каментары