Жонка Алеся Бяляцкага паведаміла пра пагаршэнне ягонага здароўя ў турме
Учора было роўна 1000 дзён з моманту арышту кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна».
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_01/bialiacki230106-7iz6e.jpg.webp)
Ягоная жонка Наталля Пінчук у інтэрв'ю Associated Press распавяла пра боязь наконт здароўя мужа.
Наталля Пінчук адзначыла, што апошнія паўгода 61-гадовы праваабаронца знаходзіцца ў адзіночнай камеры, нягледзячы на хранічныя захворванні. Яна паведаміла, што даведалася ад людзей, якія выйшлі з турмы, што стан Алеся Бяляцкага працягвае пагаршацца.
Жонка праваабаронцы заклікала ААН «дзейнічаць больш актыўна», каб дапамагчы Алесю Бяляцкаму, які адбывае 10-гадовы тэрмін. Наталля Пінчук таксама заклікала садзейнічаць вызваленню і іншых палітвязняў у Беларусі.
Алеся Бяляцкага затрымалі 14 ліпеня 2021 года разам з Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам і ў сакавіку 2023 года асудзілі на 10 гадоў калоніі. Пакаранне ён адбывае ў калоніі ў Горках.
Каментары