Грамадства33

У палацы Агінскага ў Залессі адкрылі выставу, прысвечаную «подзвігам» савецкіх чэкістаў ФОТАФАКТ

Шляхецкая сядзіба ў Залессі Смаргонскага раёна, якую ў пачатку XIX стагоддзя заклаў вядомы кампазітар і грамадскі дзеяч Міхал Клеафас Агінскі, пасля капітальнай рэстаўрацыі адкрылася для наведвальнікаў 10 гадоў таму, у 2014-2015 гадах. Але, як выглядае, выкарыстоўваецца яна не толькі для папулярызацыі старадаўняй гісторыі рэгіёна і ўсёй Беларусі.

З фота, якія з'явіліся ў сацсетках, вынікае, што ў палацы Агінскіх у адпаведнасці з павевамі цяперашняга часу цяпер зладзілі экспазіцыю «У баях за Айчыну. Дзейнасць спецгруп НКВД — НКГБ СССР — БССР на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1944 гг.»

Гэта перасоўная выстава, якая ўжо некалькі гадоў таму створаная Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым годзе яе возяць па Беларусі і дэманструюць у тым ліку ў музейных установах, якія паводзе свайго профілю ніякага дачынення да вайны не маюць. Напрыклад, у маі яна выстаўлялася ў Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Навагрудку.

Каментары3

  • Язэп
    14.07.2024
    Існуе добрая прыказка:
    - З карнікаў атрымліваюцца кепскія жаўнеры.
    І відэа з гарэлымі расгвардэйцамі на ірпенскім мосце і спаленай ўкраінскай ТРА калонай расгвардыі каля Харкава гэта даказваюць.
    Насуперак савецкай міфалогіі НКУСаўцы ў Берасцейскай крэпасці пасля нападу Гітлера займаліся расстрэлам палітзняволеных, а не яе абаронай.
    Таму і ад выставы ў Залессі праўды чакаць не даводзіцца. Карнікі ніколі героямі не становяцца - у лепшым выпадку асабістамі альбо куляметчыкамі ў заградатрадах.
  • Нацдэм
    14.07.2024
    Камуна будзе знішчана !
  • Так
    14.07.2024
    Нацдэм, не будзе, бо беларусы зло бачаць толькі ў фашызме, якім ўслед за камуністамі абзываюць тое, што не падабаецца. А савецкае камуністычнае для многіх родненькое.

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніка мінскага АМАПа Балабу звольнілі, каб ён падшаманіў сабе большую пенсію?10

Нетаньяху падарыў Трампу два пейджары2

Запрацаваў маркетплэйс для беларускіх тавараў — на роднай мове1

У Магілёве чалавек павіс на балконе, ратуючыся ад пажару

Гэты студзень быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

Вось як сілавікі атрымалі доступ да бота «Беларускага Гаюна»21

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай38

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць