Маці Аляксея Навальнага наведала магілу сына. Сёння роўна паўгода з дня смерці палітыка
Людміла Навальная наведала сёння Барысаўскія могілкі ў Маскве.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_08/nawalny240816-n7hed.jpg.webp)
Акрамя яе магілу наведалі мама Юліі Навальнай Ала Абросімава, пляменнікі Аляксея, а таксама дзеці яго брата — Астап і Сцяпан, піша тэлеканал «Дождь».
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/navalnaja3_240816-i7xtm.jpg.webp)
На магілу прынеслі кветкі, плакаты і партрэты Навальнага. Усяго ля магілы палітыка сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек.
Аляксей Навальны памёр у калоніі «Паўночны воўк» 16 лютага 2024 года ва ўзросце 47 гадоў.
Фота, відэа: SOTAvision, RusNews / Telegram
Каментары