З'явілася інфармацыя пра тое, што ў палітзняволенага Сяргея Ярашэвіча нядаўна памёр бацька. Сам Сяргей у калоніі знаходзіцца ў ШІЗА, піша «Вясна».
Сяргей — адзін з адміністратараў тэлеграм-каналу «Армія з народам», а таксама муж даверанай асобы Святланы Ціханоўскай і было палітзняволенай Антаніны Канавалавай. Ён вярнуўся ў Беларусь пасля затрымання жонкі, перад гэтым выехаў, бо адчуваў небяспеку.
Пазней яго асудзілі да 6 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Месца ўтрымання Сяргея: ПК №20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Сяргей Міхайлавіч Ярашэвіч
Каментары