Хто падставіў Оскара Ўайльда?
Фільм Браяна Гілбэрта "Ўайльд" з Стывэнам Фраем і Джудам Лоў.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/s-1/s-TV070126.jpg.webp)
Ўайльд (Wilde)
Вялікабрытанія – Нямеччына – Японія, 1997, каляровы, 118 хв.
Рэжысэр: Браян Гілбэрт
Ролі выконваюць: Стывэн Фрай, Джуд Лоў, Ванэса Рэдгрэйв, Джэніфэр Эл, Джудзі Парфіт, Майкл Шын, Заі Ўанамэйкер, Арланда Блум
Жанр: Біяграфічная драма
Адзнака: 6 (з 10)
Пісьменьнік Оскар Ўайльд стаўся першым дэндзі авангардовага ХХ стагодзьдзя – і кананізаваным пакутнікам гей-руху.
Пасьля вяртаньня з Амэрыкі ў віктарыянскую Англію Оскар Ўальд знаходзіцца на вяршіні славы. Ягоныя п’есы не сыходзяць зь лёнданскай сцэны, а раман “Партрэт Дарыяна Грэя” абмяркоўваюць у салёнах.
Але аднойчы Оскара Ўальда прадстаўляюць маладому лорду Альфэрду Дугласу. Жарсьць, якая ахопіць Ўальда, будзе пакараная турэмным зьняволеньнем.
У карціне вельмі добра падабраны акторскі ансамбаль, але саліруюць, Стывэн Фрай (у ролі Оскара Ўальда) і Джуд Лоў (Альфрэд Дуглас). Джуд Лоў стварыў амаль гратэскны вобраз эгаістычнага прыгажуна-гістэрыка, а Стывэн Фрай – пісьменьніка, які апускаецца ў пекла пачуцьцяў, каб потым зьвярнуцца – “з глыбіні”.
Прэмія кінафэсту ў Сіэтле Стывэну Фраю, як найлепшаму актору, намінацыя на “Залаты глёбус”.
Каментары