Іранічная прыпавесьць Сяргея Сяльянава
Лад, 23.30
Дзень анёла (День ангела)
Расея, 1980, чорна-белы, 76 хв.
Рэжысэры: Сяргей Сяльянаў, Нікалай Макараў
Ролі выконваюць: Леанід Канавалаў, Аляксандар Бялоў, Вячаслаў Гавала, Алёша Аненкаў, Людміла Ямпольская, Мікалай Усьцінаў
Жанр: Іранічная прыпавесьць паводле аднайменнага апавяданьня М.Канавальчука
Адзнака: 6 (з 10)
У старым драўляным доме жывуць самыя розныя пэрсанажы. Стары барын, які хаваецца ў склепе – і бацька, змагар з контрэвалюцыяй, падробнікі непатрэбных грошаў – і апэратыўнік, які сочыць за злачынцамі, сёстры, каза Куздра – і анёл Мафусаіл.
Усе жывуць разам, хаця й ня без пацешных канфліктаў. Дзіўнае сьпляценьне іроніі, наіўнасьці й гульняў з падробкай. Карціну называлі першым постмадэрновым расейскім фільмам, але для гэтага стужка здаецца занадта аўтарскай і мэтафізычнаю.
Каментары