Улада1818

«Я не даваў такой каманды». Лукашэнка пракаментаваў справу зніклых палітыкаў

Аляксей Венядзіктаў у размове з Аляксандрам Лукашэнкам узняў пытанне зніклых палітыкаў, а таксама нядаўняга фільма «Дойчэ Вэле», дзе былы спецназавец Юрый Гараўскі прызнаецца ў забойствах палітычных апанентаў улады.

— Ведаеце, ніхто зверху, акрамя прэзідэнта, у такіх выпадках не можа даць каманду. Калі Пуцін, Лукашэнка не дадуць такую ​​каманду, ні Бортнікаў (дырэктар ФСБ РФ), ні наш Вакульчык (кіраўнік КДБ Беларусі), КДБ, ФСБ ніколі на гэта не пойдуць. Бо гэта злачынства з пахам палітыкі. (…) Я ніколі ў жыцці не даваў і даваць не буду такой каманды. Адказ просты: навошта гэта мне трэба было? Навошта? Што змянілася, што не стала ў Беларусі дваіх ці траіх чалавек, тым больш аператара, пра якога гавораць. Там жа змяшалі ўсё ў кучу.

Дзіма Завадскі загінуў праз Чачню, праз Шарамета.

Не трэба гэта грузіць на мяне. Я такіх камандаў не аддаваў, мне гэта не трэба было.

Якімі яны палітыкамі былі? Віця Ганчар заўсёды быў маім добрым таварышам, сябрам. Мы з ім у адным парламенце былі, не толькі ў адну лазню хадзілі. Быў там бізнэсмен нейкі яшчэ…» — сказаў Лукашэнка

«Красоўскі», — удакладніў Венядзіктаў.

«Я яго ўвогуле не ведаў! Захаранка звязаўся ў бізнэсе з Украінай. Грошы ўзяў аграмадныя, нібыта ва ўладзе ў яго ўсё схоплена. Гадоў сем-восем назад двух з трох іх сфоткалі на вуліцы ў Германіі. Я запыт даў у Германію, бо надрукавана было ў нямецкай прэсе, а не ў нашай. Цішыня», — сказаў кіраўнік краіны.

Пра інтэрв’ю Гараўскага Лукашэнка нібыта загадаў Следчаму камітэту патрабаваць таго, каб Гараўскі даў паказанні ў Беларусі «Навошта гэта? Бо заўтра прэзідэнцкія выбары. Былі ўжо «Бацька-1, -2, -3», а цяпер зноў укінулі гэтую тэму», — фактычна Лукашэнка такім чынам намякнуў, што за гэтым відэа можа таксам быць Расія.

«Я не сачу за справай Шарамета. Валодзя Зяленскі — чалавек прынцыповы, ён разбярэцца без мяне», — адзначыў беларускі лідар.

Каментары18

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць