Улада88

Ігар Шуневіч патлумачыў прычыны сваёй адстаўкі ВІДЭА

10 чэрвеня міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч падаў у адстаўку, перадае БЕЛТА.

«Сёння я звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з рапартам аб адстаўцы, і ён гэтую адстаўку прыняў, — сказаў Ігар Шуневіч. — Так што, спадзяюся на тое, што я змагу яшчэ прынесці карысць нашай дзяржаве ў іншай пасадзе або на іншай працы».

У чым прычына такога рашэння?

«Па-першае, пройдзены вельмі доўгі і складаны шлях працы ў міністэрстве, многае зроблена. І ў нейкі момант я пачаў разумець, што трэба забяспечваць пэўную дынаміку, пераемнасць, хуткасць і эфектыўнасць рашэнняў. І гэта досыць складана — быць актуальным.

Па-першае, патрэбен свежы погляд на працу міністэрства. Па-другое, на самай справе, ужо думаючы пра сваю эфектыўнасць, я лічу, што напэўна прыйшоў час змяніць род дзейнасці. Усё-такі дастаткова доўга я ўжо знаходжуся на пасадзе міністра. Можа, вока замылілася, можа быць, мне сапраўды трэба паспрабаваць нешта іншае. Гэта адзіная матывацыя, я яе выклаў кіраўніку дзяржавы, кіраўнік дзяржавы з гэтым пагадзіўся. Адзінае, што магу сказаць: калі будзе магчымасць, я, вядома ж, працягну працу праз некаторы час», — сказаў зараз ужо былы міністр унутраных спраў.

Ён назваў гэтае рашэнне вывераным, правільным і своечасовым.

 «Таму жыццё працягваецца, жаданне і магчымасць працаваць ёсць. Суперэкстраардынарнага ў гэтай сітуацыі я не бачу абсалютна нічога. Усё развіваецца па спіралі», — адзначыў Ігар Шуневіч.

«Сядзець склаўшы рукі я дакладна не буду, але, яшчэ раз падкрэсліваю, спадзяюся быць карысным дзяржаве на любой пасадзе», — дадаў ён.

На пытанне аб тым, ці захаваў ён пасаду старшыні назіральнага савета ХК «Дынама-Мінск», Ігар Шуневіч сказаў «пакуль так».

Каментары8

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць