Штаб Ціханоўскай адмаўляе, што ёй паступала прапанова ад уладаў заключыць угоду
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2020_10/db9d27fd-80a1-4385-997e-1adb9a6359c6_w1023_r1_s-a5zz2.jpg.webp)
Сьвятлана Ціханоўская
Прэс-сакратарка Ціханоўскай Ганна Красуліна заявіла «Свабодзе»: «Прапановаў ад уладаў заклікаць да спыненьня пратэстаў у абмен на вызваленьне ўсіх палітвязьняў Сьвятлане не паступала. Але калі б і паступілі, яна б адмовілася».
Раней сайт openmedia са спасылкай на крыніцу ў асяродзьдзі лідэра Каардынацыйнай рады паведаміў, што беларускія ўлады нібыта неафіцыйна зьвярталіся да Сьвятланы Ціханоўскай з прапановай выпусьціць на волю ўсіх палітвязьняў, у тым ліку яе мужа Сяргея, калі Сьвятлана і яе калегі па КР зьвернуцца да беларусаў з просьбай спыніць дэманстрацыі пратэсту. Ціханоўская, паводле крыніцы, адхіліла ўгоду са словамі: «Сяргей сам бы мне не дараваў, калі б я так зрабіла!»
Каментары