Грамадства

«Інфармацыя, якая парушае палітычныя перакананні». Ідэолагі знайшлі палітычную рэкламу на таварах у гродзенскай краме «Адметнасць»

Гродзенская крама сувеніраў і адзення ў нацыянальным стылі «Адметнасць» атрымала прадпісанне з аддзела ідэалогіі Гродзенскага гарвыканкама. У ім сказана, што на таварах размешчана палітычная рэклама з парушэннем Закона аб рэкламе, піша hrodna.life

Ілюстрацыйнае фота. Белсат

«Так, на прапанаваных да продажу прадметах адзення і сувенірнай прадукцыі змяшчаецца інфармацыя, якая парушае палітычныя і іншыя перакананні грамадзян», — сказана ў дакуменце.

Парушэнне выявілі ў час маніторынгу 21 красавіка на прадмет выканання заканадаўства, удакладняюць у прадпісанні. «Аказваецца, у нас быў маніторынг!», — абураецца супрацоўніца крамы Вольга Верамеенка.

Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі гарвыканкама адзначае парушэнне арт. 26 п. 3 Закона аб рэкламе (Неналежная рэклама). За парушэнне для індывідуальнага прадпрымальніка прадугледжаны штраф ад 10 да 20 базавых велічынь (ад 290 да 580 рублёў). Упраўленне гандлю і паслуг гарвыканкама загадвае ліквідаваць парушэнне ў трохдзённы тэрмін. Таксама цягам сямі дзён трэба пісьмова інфармаваць аддзел ідэалогіі аб прынятых мерах.

У краме распавялі, што пакуль не разумеюць, што рабіць. У дакуменце не тлумачаць, пра якую менавіта інфармацыю і на якіх прадметах ідзе гаворка. Уласнік крамы Сяргей Верамеенка збіраецца раіцца з юрыстамі.

Датэлефанавацца ў аддзел ідэалагічнай працы гарвыканкама і атрымаць там каментар Hrodna.life не ўдалося.

21 красавіка «Адметнасць» атрымала запыт ад упраўлення гандлю гарвыканкама на прадастаўленне інфармацыі ў сувязі з атрыманымі скаргамі. Скаргі на продаж бел-чырвона-белай сімволікі гарадскія ўлады атрымалі ад Аляксандра Кавалёва з вёскі Бігосава Верхнедзвінскага раёна (Віцебская вобласць). Ён назваў бела-чырвона-белы сцяг «пранацысцка-пратэстным».

Каментары

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк8

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы4

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране8

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк8

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць