Грамадства

Прыпынілі крымінальную справу Бандарэнкі. Генпракуратура не можа знайсці, хто яго збіў да смерці

Як стала вядома «Нашай Ніве», Генеральная пракуратура прыпыніла крымінальную справу па факце смерці Рамана Бандарэнкі, збітага на «Плошчы перамен». Фармальная прычына — у сувязі з немагчымасцю ўстанавіць асобу, датычную да злачынства. Справа была заведзеная па факце нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, у выніку якіх Раман памёр.

Нагадаем, трагедыя здарылася ў лістападзе 2020 года. Раман Бандарэнка выйшаў у двор, дзе сабраліся прыхільнікі Лукашэнкі, якія зразалі бела-чырвона-белыя стужкі.

Завязаўся канфлікт, прыехала міліцыя, Рамана забралі ў Цэнтральнае РУУС. Адтуль ён трапіў у рэанімацыю бальніцы хуткай дапамогі. Нягледзячы на высілкі дактароў, яны не змаглі выратаваць пацыента. На пахаванне Бандарэнкі прыйшлі тысячы мінчукоў.

Першымі ж заявамі ўладаў было тое, што Раман быў у стане алкагольнага ап'янення. Гэты тэзіс быў хутка абвергнуты на падставе медыцынскіх дакументаў. Журналістку Тутбай Кацярыну Барысевіч і доктара Арцёма Сарокіна за гэта судзілі.

У гэтым выпадку Генпракуратура спрацавала надзвычай хутка і рэпрэсіўна: Кацярына атрымала рэальны тэрмін, Арцём выйшаў у зале суда (атрымаў пакаранне з адтэрміноўкай).

Спачатку расследаваннем займаўся Следчы камітэт. Але хутка па загадзе Лукашэнкі справу перадалі Генеральнай пракуратуры.

Лукашэнка заяўляў, што бярэ следства пад асабісты кантроль. Чым гэта скончылася, мы цяпер бачым — справа прыпыненая.

Гэтаксама сілавікі ўжо больш за 20 гадоў «расследуюць» знікненне палітычных апанентаў Лукашэнкі — Захаранкі, Ганчара, Красоўскага.

Былыя сілавікі, якія выступілі супраць катаванняў і збіцця дэманстрантаў, апублікавалі запісы размоваў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант і хакейнага функцыянера Дзмітрыя Баскава.

З аўдыя вынікае, што абое былі ў той вечар на «Плошчы перамен». Гэта стала адной з прычынаў, чаму Міжнародная федэрацыя хакея ўвяла абмежаванні ў дачыненні да Баскава.

Таксама сцвярджалася, што на «Плошчы перамен» быў спартсмен, блізкі да сілавікоў, Дзмітрый Шакута.

Па ч. 3 арт. 147 КК тэрмін прыцягнення да крымінальнай адказнасці — 15 гадоў. Гэта асабліва цяжкае злачынства, за якое пагражае пакаранне ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення свабоды.

Каментары

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах12

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

ЗША могуць прадставіць план «спынення вайны» ва Украіне на Мюнхенскай канферэнцыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць