Грамадства

Дык усё ж як і дзе затрымалі журналіста «Камсамольскай праўды»? Спрабуем раскруціць блытаны клубок з разнастайных заяў

Звесткі пра абставіны затрымання журналіста «КП» Генадзя Мажэйкі, якія ўсплывалі тут і там, больш заблыталі, чым пралілі святло на абставіны аперацыі па яго арышце. Сабралі ў адзін пост усю храналогію падзей, заяў і галоўныя пытанні да дзеянняў праваахоўных органаў як з беларускага, так і з расійскага боку.

Першая больш-менш падрабязная інфармацыя пра тое, куды знік Генадзь Мажэйка, з’явілася 2-га кастрычніка ад яго маці.

Яна паведаміла, што апошні раз размаўляла з сынам па відэасувязі 30 верасня: сын тады знаходзіўся ў гатэлі ў Маскве.

Факт знаходжання ў Расіі пацвярдзіўся і з іншых крыніц. Маці падкрэсліла, што падчас ператрусу Генадзя не было дома.  Справай занялося КДБ.

Генадзь Мажэйка.

Тое, што журналіста затрымалі ў Маскве, агучвала не толькі яго маці, але і рэдактар «КП» Уладзімір Сунгоркін, і валанцёры.

Затрыманне журналіста з тэрыторыі Расіі называюць «выкраданнем». Яго гучней за ўсяго асуджаюць менавіта расійскія палітыкі і медыяперсоны: ад дэпутата Дзярждумы да старшыні Саюза журналістаў Расіі Уладзіміра Салаўёва з блогерам Іллём Варламавым і рэдактаркай тэлеканала RT Маргарытай Сіманьян.

Пытанне з «КП» дайшло да прэс-сакратара Пуціна і самога прэзідэнта Расіі. Праўда, у Крамлі адзначылі, што «дэталяў яны не ведаюць». 

Дарэчы, адвакатаў да Мажэйкі ў першыя дні не пусцілі, як яны не спрабавалі да яго патрапіць. 

Між тым, МУС Беларусіў гэты час нічога не каментуе. За гэты час Беларускі саюз журналістаў заявіў, што ў іх інфармацыя ёсць, але яны не будуць яе публікаваць, бо «інфармацыя можа пагоршыць становішча журналіста».

У панядзелак, 4 кастрычніка міністэрства агучыла сваю пазіцыю. Па словах беларускага боку Мажэйку «ўзялі» ў нацыянальным аэрапорце «Мінск»

Далей беларускае міністэрства ўнутраных спраў растлумачыла, чаму Мажэйка ўсё ж з Расіі вярнуўся назад у Мінск. Сілавікі сцвярджаюць, што журналіст з Масквы хацеў вылецець у трэцюю краіну. Але пры спробе зрабіць гэта даведаўся, што быў прызнаны непажаданым на тэрыторыі гэтай самай Расіі. Таму нікуды вылецець Генадзь і не змог — і вось ён вяртаецца на радзіму.

Дадаткова МУС заяўляе, што ў базу «неўязных» (і, выходзіць, нявыязных з тэрыторыі Расіі ў трэцюю краіну), «непажаданых» грамадзян Мажэйку ўнесла сама Расія.

Здарылася гэта, увага, «раней за кастрычнік 2021 года». Але высвятляецца, што гэта не так. Згодна з дадзенымі Галоўнага ўпраўлення па пытаннях міграцыі МУС Расіі, Генадзь Мажэйка адсутнічае ў спісе непажаданых асоб

Тое, чаму беларускі журналіст быў вымушаны пакінуць Расію, пры якіх абставінах? Так і застаецца галоўным пытаннем без адказу.

Нагадаем, журналіст «Камсамольскай праўды» Генадзь Мажэйка напісаў артыкул пра Андрэя Зельцэра — занатаваў успаміны яго былой аднакласніцы. У выніку ён стаў адным з падазраваных па двум артыкулам КК: ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Сайт беларускай «Камсамолкі» быў заблакіраваны.

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць