Улада

Перамены ў Мінюсце: міністрам прызначылі сілавіка. За што знялі Сліжэўскага і што будзе далей?

Алег Сліжэўскі — адзін з нешматлікіх беларускіх чыноўнікаў, якія змаглі пратрымацца ў міністэрскім крэсле аж дзесяцігоддзе. Ён узначаліў Міністэрства юстыцыі яшчэ ў 2011 годзе. У гарачы паслявыбарны год, здавалася, міністр дэманстраваў поўную лаяльнасць, беспярэчна выконваў загады і даваў ідэалагічна правільныя каментары. Таксама пры ім прайшлі «чысткі» адвакатуры, калі вялікую колькасць абаронцаў пазбавілі ліцэнзіі за «не тыя» словы або ўдзел у палітычных справах, а пасля быў прыняты і новы закон аб адвакатуры, які максімальна ўскладніў працу для недзяржаўных адвакатаў. Падтрымаў Мінюст і разгром недзяржаўных арганізацый. Але ж у выніку Алег Сліжэўскі трапіў у сумны беларускі трэнд і стаў чарговым чыноўнікам, які саступіў сваю пасаду экс-сілавіку — месца міністра заняў былы намеснік міністра ўнутраных спраў Сяргей Хаменка. «Наша Ніва» папрасіла пракаментаваць гэтае кадравае рашэнне юрыста і былога адваката Андрэя Мачалава.

«Сліжэўскі быў звычайным беларускім чыноўнікам. У маім успрыманні, яго нельга назваць значнай ці адметнай фігурай, нельга назваць рэфарматарам. Звычайны і тыповы дзяржслужачы.

Алег Сліжэўскі

За што яго мяняюць? Гэта адлюстраванне сённяшняй сітуацыі ў краіне. Для юрыстаў і адвакатаў цяпер вельмі дзіўна, што былы намеснік міністра МУС, нават без вышэйшай юрыдычнай адукацыі, раптам становіцца міністрам юстыцыі. Акцэнты зразумелыя на 100 працэнтаў.

Ходзяць чуткі, што да Сліжэўскага было вельмі шмат пытанняў: маўляў, рэагаваў не так хутка, як патрабавалася, і не так рэзка і радыкальна.

Бо былі выпадкі, калі калегіі не пазбаўлялі адвакатаў ліцэнзіі, пасля Мінюсту прыходзілася самому гэтым займацца, у выніку праходзілі месяцы. А ад Сліжэўскага, па чутках, якраз і патрабавалася імгненна гэта рабіць.

Таму, напэўна, і вырашылі паставіць на яго месца міліцыянта, каб ён рубіў, як сякерай», — кажа Мачалаў.

Адзначым, што ўскосна гэтыя чуткі пацвярджаюцца і настаўленнем ад Лукашэнкі, якое той агучыў Хаменку, акцэнтаваўшы, што ў Мінюсце хапае добрых юрыстаў, але ў бліжэйшы час будуць патрэбныя «моцныя арганізатары, кіраўнікі».

«Патрэбныя вельмі адданыя людзі, дысцыплінаваныя, накіраваныя на вырашэнне пытанняў. Нельга сёння лічыць да дваццаці, да дзесяці ці нават да трох. Трэба прымаць рашэнні ці рэалізоўваць прынятыя рашэнні. Права на памылку ў вас няма», — сказаў Лукашэнка.

Сяргей Хаменка на сустрэчы з Лукашэнкам

Але чаго чакаць ад новага «моцнага арганізатара» і «кіраўніка»?

«Новы міністр для мяне абсалютна новы і незнаёмы чалавек. Але чаго чакаць ад яго, таксама зразумела — адназначна закручвання гаек. Калі міліцыянт прыходзіць на пасаду міністра юстыцыі, іншага чакаць не варта, акрамя ўжо канчатковага знішчэння адвакатуры і пераўтварэння яе ў фармальны орган», — рэзюмуе Андрэй Мачалаў.

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць