Культура

Івонка Сурвіла: Янка Запруднік шмат зрабіў, каб у свеце не забываліся пра беларусаў

Пра аднаго са старэйшых дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША Янку Запрудніка, які памёр ва ўзросце 95 гадоў, згадвае старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Янка Запруднік і Івонка Сурвіла. Узнагароджанне Медалём БНР

«Вестку пра смерць Янкі Запрудніка ўспрыняла з глыбокім смуткам, бо адышоў у вечнасць чалавек, якога ведала з юнацтва, — гаворыць Івонка Сурвіла. — У тыя гады спадар Янка быў паплечнікам старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка».

Старшыня Рады БНР адзначыла, што Запруднік быў не толькі вядомы гісторык, прызнаны аўтар публіцыстычных артыкулаў, але і актыўны грамадскі дзеяч.

«Цягам сваёй шматгадовай дзейнасці ў Радзе БНР Янка Запруднік вельмі шмат зрабіў для таго, каб у свеце не забываліся пра беларусаў, пра беларускі народ і яго права на сваю незалежную дзяржаву, — кажа Івонка Сурвіла. — Я да яго часта звярталася па парады і заўсёды атрымлівала кваліфікаваную дапамогу. Ён быў вельмі адказным чалавекам, а таксама чулым, добрым сябрам. Вечная памяць».

Памёр Янка Запруднік

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць