Грамадства

Чатыры фігуранты справы Аўтуховіча заявілі пра пагрозу іх жыццю і здароўю

У перададзеным на волю звароце яны пайменна назвалі адказных за гэта сілавікоў. Зварот падпісалі Уладзімір Гундар, Галіна Дзербыш, Вольга Маёрава і Ірына Мельхер, паведамляе тэлеграм-канал «Позірк».

«Мы заяўляем аб рэзкім узмацненні фізічнага і псіхалагічнага ціску на большасць абвінавачаных па крымінальнай справе №20125030489 (т. зв. «справа групы Аўтуховіча»). Відавочны поўны развал абвінавачвання, і сістэме не застаецца нічога іншага, як узмацніць рэпрэсіі», — гаворыцца ў дакуменце.

Ва ўмовах пагрозы іх жыццям і здароўю падсудныя прынялі рашэнне назваць імёны людзей, якіх яны лічаць вінаватымі:

— палкоўнік КДБ Варанецкі А. І.,

— следчыя Церашонак П. Д., Галавач А. Я., Лаўранчук, Герасімовіч,

— суддзя Філатаў М,

— пракуроры Рабаў У., Герасіменка Л.,

— начальнік турмы №1 Казакоў П. і. намеснік начальніка турмы Станеўскі С. М., начальнік рэжымнага аддзела Коршунаў В. В.

Фігуранты справы вераць, што «ў новай свабоднай Беларусі» дзеі згаданых людзей «будуць ацэненыя народам і правасуддзем».

***

Суд над ваўкавыскім прадпрымальнікам Мікалаем Аўтуховічам праходзіць у гродзенскай турме №1. Разам з ім судзяць 11 чалавек. Улады абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком «тэрарыстычнай групоўкі», якая дзейнічала на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі.

Удзельнікі «групы» абвінавачваюцца па 15 артыкулах Крымінальнага кодэкса, Аўтуховіч — па 10 артыкулах.

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?46

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць