Усяго патроху1414

Якая мужчынская ніжняя бялізна самая здаровая, а якая служыць найдаўжэй

Чаму неабходныя эластычныя тканіны, перавагі бялізны без швоў і што надзець у спартзалу.

Выява: Vecteezy

Ці часта вам даводзілася купляць нязручную мужчынскую бялізну? Якую мадэль выбраць і якой тканіне аддаць перавагу? 

Баксёры або брыфы?

Разабрацца ў класіфікацыі мужчынскай бялізны не лягчэй, чым у жаночай, бо відаў яе існуе даволі шмат. Наогул кажучы, носіце вы сямейныя трусы (іх яшчэ называюць баксёры) ці баксёры-брыфы — доўгія, але ў абцяжку, кароткія тыпу плаўкі ці роварныя трусы — залежыць ад асабістых пераваг і таго, што падыходзіць для вашага цела.

У кожнага чалавека патрэбы цела розныя. Варта ўлічваць тое, як у канкрэтнай бялізне пачуваюцца вашы ногі, як адчуваецца пояс на таліі, а таксама наколькі «свабодным» ці «абмежаваным» вы хочаце быць. Бялізна павінна адчувацца як другая скура, якая рухаецца і дыхае разам з вашым целам, і вы нават не заўважаеце, што яе апранулі.

Выбірайце сумесь эластычных і натуральных тканін

Матэрыял бялізны будзе вызначаць, наколькі камфортнай вы будзеце яе адчуваць.

Натуральныя валокны лепей прапускаюць паветра, у той час як сінтэтычныя тканіны хутчэй сохнуць.

Эксперты рэкамендуюць выбіраць цэлюлозныя валокны, такія, як бавоўна, лён, каноплі або бамбук, з дабаўкай сінтэтычнага матэрыялу. Каб забяспечыць добрую пасадку і надаць тканіне некаторую эластычнасць, натуральныя валокны спалучаюць з эластанам. Выкарыстанне на 100% натуральнага валакна таксама добры выбар, але тады ваша ніжняя бялізна з часам страціць форму і не будзе добра сядзець.

Эластан робіць мужчынскую бялізну больш трывалай і эластычнай. І пытанне не толькі ў носкасці. З узростам цягліцы і звязкі становяцца не такія спраўныя, і якасная бялізна можа дапамагчы знізіць рызыку расцяжэнняў ці траўмаў.

Уся справа ў швах

Адчуванне зручнасці моцна залежыць і ад размяшчэння швоў. Трэба шукаць лініі швоў, якія адпавядаюць натуральнай эрганоміцы і рухам цела, гарантуючы, што там, дзе швы падвяргаюцца нагрузцы, няма пунктаў напружання.

Існуе меркаванне, што адзенне ўвогуле без швоў — больш зручнае, таму што ў ім няма нічога, што магло б упівацца ў вашае цела. 

Яшчэ варта звярнуць увагу на якасную гумку на таліі. Яна не павінна перадушваць цела, але павінна ўпэўнена трымаць бялізну. Пояс павінен роўна сядзець на стане.

Што адзець на трэніроўкі

Для заняткаў спортам мэтазгодна шукаць ніжнюю бялізну, якая дыхае, не націрае і рэгулюе тэмпературу. Варта звярнуць увагу на асаблівасці, якія будуць астуджаць вас пры павышэнні тэмпературы скуры. Рэкамендуецца лёгкая тканіна з мікрафібры і падоўжаныя ў нагах мадэлі, якія дазваляюць бялізне заставацца на месцы і змяншаюць трэнне.

Ніжняя бялізна з сумесяў натуральных валокнаў ідэальна пасуе ў гэтым выпадку. Поўсць мэрыносаў, напрыклад, дыхае, тэрмарэгулюе, натуральна ўстойлівая да паху і хутка сохне, забяспечваючы працяглы камфорт падчас трэніроўкі.

Каментары14

  • Уладзімір
    22.10.2022
    Самыя зручныя і правільныя для мужчынскай анатоміі трусы - гэта сямейныя баксёры, 100% бавоўна. Безумоўна, трусы не гадоў першых савецкіх пяцігодак, а трусы сучаснага фасона. Толькі на ровары яны могуць нацерці ... там. На ровары патрэбна бялізна іншай мадэлі.  
  • Анёлак
    22.10.2022
    “Эластан робіць мужчынскую бялізну больш трывалай", а таксама прыводзіць да раку прастаты, бясплоддзя, эрэктыльнай дысфункцыі, бо ўтрымлівае бісфенол-а (bpa), які лёгка пранікае праз скуру. Пакуль дакладна не вядома, ці ўвесь эластан, бо гэта нядаўнія дасьледаваньні. Але ці варта рызыкаваць?
  • ліліт
    23.10.2022
    Анёлак, на што вы намякаеце? што трэ хадзіць без трусоў?

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах12

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць