Вайна

Прэм'ер-міністр: Украіна выдаткавала на вайну 1,2 трыльёна грыўняў

Прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль у пятніцу сказаў, што Украіна за дзесяць месяцаў вайны выдаткавала на абарону 1,2 трыльёна грыўняў, гэта прыкладна 32,6 млрд даляраў.

«За час поўнамаштабнай вайны ўрад выдзеліў на сектар бяспекі і абароны больш чым 1,2 трлн грыўняў. Мы істотна павысілі выплаты ўсім вайскоўцам, больш за 250 млрд грыўняў было выдзелена на закупку і мадэрнізацыю зброі і тэхнікі, якая эфектыўна знішчае акупантаў», — сказаў Шмыгаль, коратка падводзячы вынікі года на апошнім сёлета пасяджэнні ўрада.

Яшчэ некалькі пунктаў з выступу Шмыгаля:

— эканамічная дапамога ад саюзнікаў Украіны склала 31 млрд даляраў,

— да выканання абаронных заказаў прыцягнутыя 28 тысяч прадпрыемстваў Украіны,

— 700 прадпрыемстваў перавезены ў менш небяспечныя рэгіёны краіны,

— Украіна сабрала нядрэнны ўраджай і забяспечыла сябе харчаваннем на наступны год,

— праблема забеспячэння палівам вырашана: да канца года імпарт гаручага ў параўнанні з сакавіком вырас у дзесяць разоў,

— паводле бягучай ацэнкі, на аднаўленне спатрэбіцца больш за 700 млрд даляраў; Украіна разлічвае на канфіскацыю і перадачу ёй замарожаных на Захадзе расійскіх актываў.

Каментары

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?46

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць