Грамадства55

Фінансава незалежныя, актыўныя, але траўмаваныя вайной. Выйшла новае даследаванне пра беларусаў у Літве

Апытанне беларусаў, якія прыехалі ў Літву, паказала, што 86% з іх пакінулі Беларусь па палітычных прычынах. Новая хваля эміграцыі — фінансава незалежныя людзі, якія абралі Літву найперш праз прыязнасць да краіны і граматную палітыку літоўскіх уладаў.

Акцыя беларусаў у Вільні. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Эксперт Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Жывіле Дамбраўскайце расказала, што з дапамогай апытання даследчыкі хацелі развеяць некаторыя міфы, піша Delfi. «Адзін з іх, і яго часта выкарыстоўвае прапаганда, што ў Літву едуць толькі таму, што больш нідзе не прымаюць», — распавяла палітолаг.

 Паводле яе, апытанне паказала, што гэта не так.

Асноўная прычына, па якой беларусы выбіралі Літву, — граматная палітыка літоўскага ўрада, які пасля падзей 2020 года даў магчымасць уезду многім людзям, каб тыя пазбеглі заключэння.

Па словах Дамбраўскайце, апытаныя беларусы пазначалі, што для іх быў ясны парадак атрымання візы, дазволу на жыхарства ў Літве.

Другая, не менш важная прычына, — эмацыйная.

«Людзі адчуваюць сувязь з Літвой, ведаюць Літву, яны тут бывалі, у іх ёсць тут знаёмыя, сувязі.

Таму Літва — адзін з такіх напрамкаў, які людзі выбіраюць», — сказала яна.

Па словах Дамбраўскайце, падчас даследавання высветлілася, што

больш за 80% беларусаў прыехалі з Беларусі, бо ўцяклі ад палітычнага пераследу: яны або асабіста сутыкнуліся з рэпрэсіямі, або нехта з іх блізкіх.

Асноўны ўзрост эмігрантаў апошняй хвалі — 30-40 гадоў.

Людзям больш сталага веку цяжэй пераехаць з-за страху, што яны не змогуць інтэгравацца, і з-за «выклікаў, звязаных са здароўем», распавяла эксперт.

Дамбраўскайце падкрэсліла, што ў пратэстах 2020 года ўдзельнічалі людзі розных сацыяльных груп. Усе яны ёсць і ў Літве — «ад работнікаў заводаў да праграмістаў».

Па словах Дамбраўскайце, беларусы добра інтэгруюцца ў Літве. Вынікі даследавання паказалі, што толькі каля 10% з іх карыстаюцца сацыяльнымі праграмамі, прычым частка выкарыстоўвае дапамогу няўрадавых арганізацый. Гэта значыць, што на бюджэт кладзецца невялікі цяжар.

Каля 70% удзельнікаў апытання сказалі, што ў іх ёсць пастаянная і стабільная крыніца даходаў. Чвэрць з іх да таго ж хоча стварыць працоўныя месцы для іншых.

Удзельнікаў апытання пыталіся і пра ўплыў вайны, якую Расія пачала ва Украіне. Для беларусаў, якія прыехалі ў Літву, гэты досвед быў «ламаючым і траўматычным».

«Я думаю, значна змяніўся працэнт людзей, якія гатовы вярнуцца ў Беларусь, калі нешта зменіцца. Падчас інтэрвʼю людзі акцэнтавалі, што за ўсё сваё жыццё яны не змыюць гэтую пляму. Яны маюць на ўвазе маральныя наступствы, звязаныя з тым, што Беларусь дапамагала, спрыяла расійскай агрэсіі», — сказала Дамбраўскайце.

Delfi нагадвае, што Аляксандр Лукашэнка на мінулым тыдні падпісаў два законы: у адпаведнасці з адным, Беларусь зможа прысвоіць сабе маёмасць грамадзяніна «недружалюбнай рэжыму» краіны, у адпаведнасці з другім, з лета беларускі рэжым можа пазбаўляць грамадзянства саміх беларусаў за «экстрэмізм».

Паводле даследавання, у Літве можа быць каля 40 000 беларусаў.

Каментары5

  • Satan
    16.01.2023
    Открою еще одну "секретную" причину почему некоторые едут в Литву, а не в Польшу. Потому что в Литве есть школы с русским (и беларуским) языком обучения. А в Польше детям со старта надо учить польский. Мы, когда переезжали, тож была сперва мысль в Литву по именно этой причине. Но два месяца перед отъездом ребенок занимался с репетитором польским и таки поехали в Польшу. Сейчас то читает и пишет лучше, чем половина поляков из класса. Но первые пол года было тяжковато.
  • Deeed
    17.01.2023
    А почему ничего нету про открытие счета, продление ВНЖ и прочих аспектах, когда видя твой паспорт, тебя сразу же относят к людям низшего сорта?
  • Грышка
    17.01.2023
    Беларуская дыяспара ў Літве здольная, працавітая, самастойная. Гэта добра гаворыць пра беларускі характар ​​— ды пра тое, што можа зрабіць Беларусь, калі яна мае свабоду.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць