Грамадства2929

Латушка пра штрэйкбрэхераў з Масквы ў Купалаўскім: Іграць па-беларуску — гэта не толькі мова, гэта нябачная сувязь з народам

Учора стала вядома, што ў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы набралі акцёраў з Расіі. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады, былы дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка расказаў «Нашай Ніве», што думае пра запрашэнне выпускнікоў маскоўскага ГІТІС у трупу. 

Pavel Latushka Bealrus opposition leader
Фота: медыя-служба НАУ

Павел Латушка адзначае, што Купалаўскі тэатр, — гэта не шыльда з назвай і не будынак, хай гістарычны і прыгожы, а душа беларускага народа. 

«Без купалаўцаў няма самога тэатра. Купалаўскі менавіта там, дзе яго артысты, рэжысёры і гледачы. 

Рэч не ў тым, ці змогуць гэтыя расійскія акцёры размаўляць па-беларуску. Магчыма, навучацца, хаця ў гэтым вялікае пытанне, але яны не змогуць граць па-беларуску, таму што гэта нашмат глыбей, гэта асэнсаванне, пранікненне, гэта тая нябачная сувязь з народам. 

Акцёр — гэта асоба, яскравая непаўторная адзінка, і яны разам — выключны і адметны калектыў. Ці магчыма стварыць калектыў за год-два? Не. 

Калектыў Купалаўскага тэатра ствараўся на працягу ста гадоў. З пакалення ў пакаленне перадаваліся традыцыі. Возьмем прыклад Зоі Белахвосцік, якая ў трэцім пакаленні народная артыстка Беларусі. 

Ці магчыма стварыць калектыў за 8, 10, 20 кастынгаў? Не, бо гэта стогадовая гісторыя непарыўных традыцый. 

Прыстойныя акцёры не пойдуць сёння працаваць у Купалаўскі тэатр. Пойдзе той, хто пустэча. Але такога артыста глядач ніколі не будзе ўспрымаць, бо пустэча і будзе пустэчай на сцэне. 

Здраднікі — так, пойдуць. Але на сцэне яны так і будуць выглядаць, і здрадніку таксама не паверыць сапраўдны глядач», — мяркуе Павел Латушка. 

Палітык кажа: нелегітымная ўлада будзе рабіць выгляд, што Купалаўскі тэатр функцыянуе.

«Глядач туды не вернецца, пакуль туды не вярнуцца купалаўцы, — лічыць Павел Латушка. —

Рэжым Лукашэнкі выбраў падыход поўнай дэбеларусізацыі краіны. Гэта не толькі пытанне моўнае, але і этнасу, ён будуе сістэму, дзе нацыянальная прыналежнасць у выглядзе беларускага тэатра з’яўляецца чымсьці чужародным. У гэтым жудаснасць сістэмы, якую стварыў Лукашэнка. Толькі яе ліквідацыя дазволіць нам вярнуцца да сапраўднага развіцця беларускай культуры, нацыі. Без беларускай мовы, якая з’яўляецца мовай Купалаўскага, немагчыма ўявіць нашай дзяржаўнасці». 

У галоўнай зале Купалаўскага тэатра Павел Латушка любіў сядзець у апошнім радзе, з левага боку ад уваходу. 

«З таго месца бачная ўся зала, большасць балконаў. Нібы збоку можна ўбачыць таямніцу, якая там адбывалася. 

Перакананы, што будзе час, калі я ўвайду ў галоўную залу Купалаўскага тэатра, сяду на сваё любімае месца. Абавязкова пабачу ўсіх нашых вольных купалаўцаў на сцэне», — кажа палітык.

Пра тое, што акцёраў у Купалаўскі тэатр набралі з Расіі, заявіла прызначаная Лукашэнкам мастацкая кіраўніца тэатра Вольга Няфёдава.

«Нам па-ранейшаму не стае акцёраў. <…>. Адчуваем патрэбу ў артыстах ад 30 да 60 гадоў. Асноўныя дзейныя асобы ўсёй сусветнай драматургіі належаць менавіта да названага пакалення. Мы збіраем калектыў пакрысе, і для таго неабходна шмат часу, каб у тэатры былі найлепшыя, як па таленце, так і па душэўных якасцях», — заявіла яна.

«Самае важнае патрабаванне да кандыдатаў — талент, бо Купалаўскі тэатр заўсёды (і сто гадоў таму, і цяпер) вылучаўся прафесійным акцёрскім складам. Яшчэ адзін важны крытэрый пры адборы ў трупу — душэўныя якасці, што адпавядаюць гордаму імені Чалавек. Подлых і злосных людзей сцэна не прымае, адштурхоўвае. Таксама мы карыстаемся дапамогай акцёраў з іншых труп, якія з’яўляюцца патрыётамі і сапраўды любяць тэатр», — дадала артыстка.

Настойлівыя пошукі выканаўцаў працягваюцца ўжо два гады. У трупе засталося ўсяго дзевяць акцёраў са старога калектыву. Праўда, у пяці з іх — адна ці дзве ролі ў рэпертуары. Сярод гэтай пяцёркі і Вольга Няфёдава. 

У 2021-м праз кастынгі ў трупу сталі набіраць новых акцёраў, частка якіх былі прафесіяналамі (у тым ліку з тэатраў Бабруйска і Пінска), астатнія — студэнтамі. Але з таго часу адбылося ўжо як мінімум восем кастынгаў. Акцёраў з іншых беларускіх тэатраў у трупу Купалаўскага не бралі.

Высветлілася, што ў Мінск, не знайшоўшы беларускіх выканаўцаў, паклікалі акцёраў з Расіі. Гэта выпускнікі маскоўскага ГИТИС, а таксама экс-студэнты маскоўскага Інстытута сучаснага мастацтва. Пра іх працу яшчэ ў лістападзе 2022-га згадвала дзяржпрэса. У сваіх расійскіх установах яны, зразумела, не вывучалі беларускую мову, таму для іх у Купалаўскім ставяць пластычныя спектаклі без слоў сярод апошніх — «Наш космас»).

Чытайце таксама: 

У Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы набралі акцёраў з Расіі

Чаму Латушку далі больш гадоў «завочнай калоніі», чым Ціханоўскай?

Каментары29

  • Anatol Starkou
    09.03.2023
    "Іграць па-беларуску — гэта не толькі мова, гэта нябачная сувязь з народам" з Літвы або Польшчы
  • Kotya
    09.03.2023
    О чем говорить, если на некоторые спектакли билеты распроданы до последнего? Хатаскрайники ходят как и ходили и делают кассу
  • пачотная госття упалаускага
    09.03.2023
    nashaniva.com/311
    Рэд., ну вы... 
    спасылкі на такія дрэўнія артыкулы даеце 
    мяне тады шчэ ̶н̶а̶ ̶с̶в̶е̶т̶е̶не было )

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць