Грамадства4949

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ёсць геі на самых высокіх узроўнях і яны «залатыя людзі»

Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне Алега Гайдукевіча пасля паслання народу і парламенту, паразважаў наконт геяў і лесбіянак, у тым ліку на самым высокім узроўні.

Фота: БелТА

«Я нікога не хачу ў гэтым плане пакрыўдзіць. Чаму я пра гэта не кажу? Я яшчэ раз кажу, дзяўчаткам вось я, як прэзідэнт, я дарую, бяру на сябе гэтую віну і на вас, на мужыкоў. Значыць, мы недагледзелі, значыць, мы дзесьці недапрацавалі ў чымсьці. Значыць, яны пачынаюць там. Ну, вы ведаеце, што такое ў фізічных адносінах лесбіянства?

Што тычыцца геяў, ну гэта вычварэнцы, гэта брыдота апошняя.

Але чаму я пра гэта не кажу? Ну я ж усё ж такі прэзідэнт, тут я магу пажартаваць, не пажартаваць. У нас гэтых людзей дастаткова.

І нават не кажу, на жаль ці не, ва ўладзе на вельмі высокім узроўні я таксама ведаю некаторых людзей.

І калі мне пра гэта дакладваюць, так паміж радкоў, я думаю, дай пацікаўлюся. Вось высокага ўзроўню людзей або ва ўрадзе, там яшчэ дзесьці, можа, і ў Адміністрацыі там ёсць. Дакладна не ведаю, дзе гэтыя людзі, але яны ёсць. Я даручу, далажыце мне, дайце характарыстыку.

Што гэта за людзі? Як яны працуюць? Дай бог. Нягеям так працаваць, як яны. Ну, вось я вам шчыра кажу, ніводнай не было адмоўнай характарыстыкі, ніводнай.

Правяраў па розных напрамках. Ну, думаю, каб самі сваіх не абаранялі там, якія характарыстыкі давалі, думаю, дай пераправеру. Ну, гэта мой прынцып наогул. Ні разу не было адмоўнай характарыстыкі, ні разу.

А самых вялікіх, ну вядома ж, я ж прозвішчаў не называю пакуль. Наогул залатыя людзі. Здзіўляюся, думаю, ну як так ён мог.

І я думаю, ну, вось паспрабаваць ім як у савецкія часы. У нас жа як, Сяргей (увесь час ён называў так Алега Гайдукевіча. — НН), казалі ў савецкія часы: у Савецкім Саюзе сэксу няма». Памятаеш, хоць малады быў, памятаеш? Не. Не было. Ды яшчэ як квітнеў. І як бы з партыі не выключалі, яшчэ там чагосьці, усюды было па-рознаму. Нічога не маглі зрабіць. Ну, давайце мы гэтым мужыкам будзем забараняць чубырхацца з іншымі мужыкамі. Ну, да чаго гэта прывядзе? Ні да чога. Тым больш праблем нам не ствараюць, працуюць добра. Але ніякай прапаганды гэтых брыдкіх, з пункту гледжання асабліва фізічных адносін, ніякай прапаганды быць у грамадстве не павінна. Чаму? Адказ вельмі просты. Яшчэ, Сяргей, ніводзін мужык, як ты ведаеш, не нарадзіў. Таму гэты шлях нам непрымальны. Нам патрэбныя людзі, дзеткі. Мужыкі не нараджаюць. Таму давай прытрымлівацца класічнай, як я сказаў тонка, тэндэнцыі, трэнду класічнай сям'і. Вось калі апусціцца на зямлю. Усё астатняе вы чулі», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Чытаць таксама:

Гайдукевіч пералічыў гей-клубы Вільні. Пасля ўдакладніў: Літва памірае, а я звышнатурал!

Лукашэнка: Расійскія войскі нас не захапілі, я іх сюды прывёў і імі кірую

Лукашэнка адказаў, на каго гатовы абмяняць палітвязня Пачобута

Лукашэнка заклікаў ксяндзоў мець дзяцей

Каментары49

  • Гайдукевич
    31.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • тот самый
    31.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • VKL
    31.03.2023


    Багдан Хмяльніцкі, тыпу таго, падпісаў
    некалі "глыбокую" інтэграцыю з


    ардой 
    ... Украінскія гісторыкі кажуць, што Хмяльніцкі нічога не

    падпісваў, і ўсё гэта хлусня! І папер
    ніякіх не было і няма! А маскоўцы

    кажуцуь, што Хмяльніцкі -- падпісваў, але
    паперы не захаваліся бо моль

    іх паела. А ў выніку што? Украіна-Русь на
    доўгія стагоддзі патрапіла пад

     маскоўскі бот. Маскоўская арда  скрала назву Украіны -- Русь, усю яе

    гісторыю, міталёгію, культуру і выдае яе за
    сваю. Узяць бы таго князя

    Уладзіміра, які, нібыта, хрысціў
    маскавітаў, яшчэ і помнікі яму нахабна

    ставяць. А далей і згадваць не хочацца....
    Рэвалюцыя, Грамадзянская

    вайна, Галадамор, рэпрэсіі, генацыд... І нaрэшце
    вайна на Дамбасе,

    анексія Крыма, вайна, вайна .

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць