Грамадства33

Грошы з рэкламы не ў дзяржСМІ будзе атрымліваць і журфак БДУ — новы ўказ Лукашэнкі

10 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №98. У ім удакладняецца, як будуць размяркоўвацца сродкі ад рэкламнага збору, які абавязаныя плаціць тыя, хто рэкламуецца не ў дзяржаўных СМІ.

У гэтым указе ў новай рэдакцыі выкладаецца ўказ №131 ад 2022 года, які тычыцца рэкламнага збору. Нагадаем, летась быў уведзены збор за размяшчэнне рэкламы ў памеры 10% на вонкавую рэкламу і рэкламу на транспарце і 20% ад кошту паслуг у іншых выпадках. Збор аплачваецца рэкламадаўцамі і накіроўваецца на падтрымку дзяржаўных медыя. 

У новым указе ўдакладнены пералік тых, каму і на што гэтыя грошы пойдуць (у ранейшай рэдакцыі гаварылася проста пра дзяржаўныя рэдакцыі агулам і фінансаванне вытворчасці нацыянальнага кантэнту).

Так, сабраныя сродкі атрымаюць дзяржаўныя рэдакцыі на вытворчасць нацыянальнага кантэнту, дзяржТБ — на пакупку абсталявання, праграмнага забеспячэння і тэхнічнае перааснашчэнне фондаў, а таксама БелТА і «Дом прэсы».

Грошы з рэкламы атрымае і журфак БДУ — на арганізацыю навучання і пакупку тэлеабсталявання.

Нядаўна было анансавана, што на журфак з гэтага года не будуць набіраць студэнтаў на платныя месцы.

Размяркоўваць сродкі будзе камісія, створаная Міністэрствам інфармацыі.

Каментары3

  • Абу
    11.04.2023
    Рабы заплоцяць за свае ашыйнікі.
  • даведка
    11.04.2023
    В минувшее воскресенье в программе "Контуры" (ОНТ) показали пациента, которого готовили к операции на головной мозге в клинике Руммо. Им оказался бывший ведущий спортивных программ БТ, а в последние годы корреспондент СТВ Дмитрий Анисовец. 
    https://i.ibb.co/FqsLHR9/image.png
  • Валерий
    11.04.2023
    Будут растить «азаренков со студенческой скамьи. Стипендия будет как у патрульного милиционера, бесплатный проезд в общественном транспорте. Вообщем, растим сволоту осознанно.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць