Аўто33

«Зялёная карта» хутка ўсё. Як будуць афармляцца страхавыя полісы на аўто для выезду за мяжу?

З чэрвеня беларусы згубяць магчымасць афармляць «Зялёную карту» для выезду на аўто ў ЕС. Перасоўвацца па Еўропе на сваёй машыне можна будзе толькі пасля афармлення поліса ў замежных страхавых кампаніях. Як і па якіх цэнах давядзецца страхаваць аўтамабілі для выезду за мяжу?

Тэрмін дзеяння абавязацельстваў па ўзаемным прызнанні «Зялёнай карты» скончыцца 1 чэрвеня.

Ад гэтага часу застрахаваць аўтамабіль і іншыя транспартныя сродкі для паездкі па Еўропе можна будзе толькі ў замежных страхавых кампаніях. Гэта можа быць, як адмысловы поліс прыгранічнага страхавання, так і страхоўка звычайнага ўзору, калі кампанія гатова застрахаваць аўтамабіль, зарэгістраваны ў іншай краіне. 

Ці стануць страхоўкі даражэйшымі?

«Зялёная карта» ў Беларусі прадавалася па цэнах ад 30 да 425 еўра. Самая танная каштуе 30 еўра і мае тэрмін дзеяння ў 15 дзён. Месячная страхоўка на легкавое аўто каштуе 50 еўра. Застрахавць аўтамабіль на большы тэрмін ужо немагчыма. Для даведкі, «Зялёная карта» на тры месяцы прадавалася за 145 еўра, на паўгода за 230, а на год за 425 еўра. 

Цяпер беларусам давядзецца страхаваць транспарт непасрэдна ў Польшчы, Літве або Латвіі. 

У Літве цэны на страхоўкі для легкавых аўто, зарэгістраваных у Беларусі, выглядаюць наступным чынам:
15 дзён — 21 еўра, месяц — 36 еўра, тры месяцы — 108 еўра. 

У Польшчы застрахаваць беларускі аўтамабіль можна па цэнах ад 37 еўра за трыццаць дзён. Страхоўка на тры месяцы абыдзецца ў 97 еўра, на паўгода — 165, гадавы полюс каштуе 225 еўра. 

Як бачым, у фінансавым плане беларускія аўтааматары нічога не губляюць. Праз розніцу ў цэнах многія аўтамабілісты, якія працяглы час ездзілі на аўто з беларускай рэгістрацыяй за межамі Беларусі, і раней страхавалі свае аўто ў ЕС. Адзіны мінус, з якім яны маглі сутыкнуцца, хаваўся ў тым, што пасля прыезду на радзіму ім усё адно даводзілася купляць страхоўку ў Беларусі.

Рэч у тым, што ў нас на заканадаўчым ўзроўні было прапісана, што зарэгістраваны ў краіне аўтамабіль пры выездзе за мяжу мусіць мець «Зялёную карту», аформленую ў беларускай страхавой кампаніі. 

Пасля 1 чэрвеня беларускія памежнікі больш не змогуць гэтага патрабаваць.

Тым не менш, прынамсі пакуль не зразумела, з якімі складанасцямі могуць сутыкнуцца беларускія аўтамабілісты пасля даты ікс. Калі страхавыя кампаніі суседніх краін ЕС арганізуюць афармленне полісаў наўпрост каля пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю, то скасаванне пагаднення не прынясе дадатковых клопатаў.

Некаторыя страхавыя кампаніі ў Польшчы і Літве дазваляюць набыць страхоўку дыстанцыйна. Галоўнае — вырашыць пытанне з аплатай.

А вось хто безумоўна прайграе ад скасавання пагаднення паміж Беларуссю і 32 краінамі Еўропы — дык гэта беларускія страхавыя кампаніі. «Зялёныя карты» складалі 21,8% у аб'ёме страхавых узносаў па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці. 

З 1 чэрвеня ў беларускіх страхавых кампаній застаецца магчымасць афармляць «Зялёныя карты», які будуць дзейнічаць на тэрыторыі Расіі і некаторых іншых краін. Усяго ў пагадненні аб «зяленай карце» удзельнічальнічае 48 краін, 32 з іх афіцыйна апавясцілі аб скасаванні двухбаковага пагаднення з РБ і РФ, пачынаючы з 1 чэрвеня 2023 года. Украіна разарвала пагадненне аб узаемным прызнанні гэтых страхавых сертыфікатаў, выдадзеных беларускімі і расійскімі страхавымі кампаніямі, яшчэ 5 красавіка 2022 года.

*Прыведзеныя ў артыкуле цэны на страхавыя полісы для аўто з замежнай рэгістрацыяй у Польшчы і Літве могуць адзрознівацца ў залежнасці ад канкрэтнай страхавой кампаніі.

У чатах беларусы дзеляцца кантактамі для афармлення поліса ў Польшчы (+48791267772, Viber, Telegram, WhatsApp) і Літве (+37064731577, Viber, Telegram).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

Як адрозніваюцца цэны на новыя аўто ў Еўропе і Беларусі

Lada паказала свой першы электрамабіль. Яго будуюць на базе Dacia Logan MCV родам з 2006 года

«Прадаецца ў сувязі з пераездам». Ці шмат беларусаў прадае машыны з-за эміграцыі?

Каментары3

  • Ноўнэйм
    27.04.2023
    "Пасля 1 чэрвеня беларускія памежнікі больш не змогуць гэтага (зяленых карт, набытых у блр кампаніях) патрабаваць"
    Яшчэ як змогуць!
  • Слиж
    27.04.2023
    Ноўнэйм , придумают страховку для пересечения нейтральной полосы за 50 евро в месяц)))
  • Серы
    28.04.2023
    Слиж, так им и думать ненадо..вы сами все подскажете..по вашим пожеланиям и зделают..

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць