Амерыканская IT-кампанія з беларускімі каранямі абвясціла пра адкрыццё офісаў у Багаце і Медэльіне, піша dev.by. У новых офісах пабываў CEO кампаніі Аркадзь Добкін.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_04/f59aa9c306b633f64777f426f607d038-drufr.jpg.webp)
«Медэльін становіцца эпіцэнтрам талентаў і лічбавай трансфармацыі, і мы рады быць часткай гэтага ключавога тэхналагічнага хаба», — напісана на афіцыйнай старонцы EPAM у LinkedIn.
На сайце кампаніі адкрытыя 39 вакансій у Калумбіі.
У 2021 годзе EPAM купіў калумбійскую кампанію S4N, якая распрацоўвае ПЗ для найбуйнейшых у свеце рознічных сетак, страхавых і авіякампаній.
Каментары