Міністэрства абароны Украіны пацвердзіла вызваленне Пяціхатак Запарожскай вобласці
Міністэрства абароны Украіны афіцыйна пацвердзіла вызваленне Пяціхатак Запарожскай вобласці падчас контрнаступу. Пра гэта заявіла намесніца міністра абароны Ганна Маляр.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/-1sox6.jpg.webp)
Як пішуць і расійскія, і ўкраінскія тэлеграм-каналы, за Пяціхаткі ішлі вельмі жорсткія баі.
Паводле Маляр, за два тыдні контрнаступлення на поўдні было вызвалена восем населеных пунктаў: Навадараўка, Ляваднае, Старажовае, Макараўка, Благадатнае, Лабковае, Няскучнае, Пяціхаткі.
Учора Мінабароны РФ абвяргала страту Пяціхатак.
Каментары