Ніводнай ядзернай боегалоўкі Расія пакуль Беларусі не перадала — украінская разведка
У Беларусі працягваецца падрыхтоўка сховішчаў для ядзернай зброі, аднак пакуль ніводнай боегалоўкі туды з Расіі не перамясцілі, паведаміў кіраўнік украінскай разведкі Кірыла Буданаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону навін, піша «Украінская праўда».
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/232504982067-696x435-1b3dc.jpg.webp)
«Працэс падрыхтоўкі да магчымага перамяшчэння на самай справе працягваецца. Сховішчы рыхтуюцца. Але па стане на цяпер ніводная боегалоўка яшчэ не перамешчана», — заявіў кіраўнік украінскага ГРУ.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у пятніцу, 16 чэрвеня, сказаў, што першыя расійскія тактычныя ядзерныя зарады нібыта ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, а канчатковае іх перамяшчэнне завершыцца да канца года.
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» у той жа дзень паведаміла, што ніякай пацвярджальнай інфармацыі аб пачатку рэальнага перамяшчэння тактычнай ядзернай зброі ў Беларусь па стане на 16 чэрвеня няма.
Каментары