Дзмiтрый — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў «прэзідэнцкім пуле» тэлеканала АНТ.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/semcanka230622-hu4jm.jpg.webp)
15 верасня Семчанку затрымалі разам з яго жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней стала вядома, што супраць яго распачалі крымінальную справу. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы).
Суддзя Яўген Пісарэвіч 23 сакавіка асудзіў Семчанку да 3 гадоў калоніі.
У Вярхоўным судзе 23 мая разгледзелі апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Аляксей Рыбакоў пакінуў прысуд у сіле, а скаргу — без задавальнення.
Нядаўна Дзмітрыя перавялі ў івацэвіцкую калонію №22, як паведамляюць праваабаронцы.
Адрас для падтрымкі: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмiтрый Віктаравіч Семчанка (на канвертах трэба пісаць «каранцін»)
Каментары